Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
100 гадоў паэту Анатолю Вялюгіну

100 гадоў паэту Анатолю Вялюгіну

3 студзеня 2024, 22:16 літаратура 115
100 гадоў паэту Анатолю Вялюгіну

27 снежня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, кінадраматурга і перакладчыка Анатоля Вялюгіна (1923-1994).

Анатоль Вялюгін нарадзіўся ў вёсцы Машканы Сенненскага раёна ў сям’і фельчара. У 1934 годзе пачалі друкаваццца яго нататкі і замалёўкі ў часопісе “Іскры Ільіча”, газетах “Піянер Беларусі”, “Віцебскі рабочы”. У 1938 годзе ў часопісе “Полымя рэвалюцыі” быў надрукаваны яго першы паэтычны твор – верш “Матчына песня”.

У 1939 годзе Анатоль Вялюгін паступіў на літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Вучыўся і адначасова працаваў у рэдакцыях газет “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Піянер Беларусі”. Восенню 1940 года стаў вольным слухачом сцэнарнага факультэта Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі, дзе лекцыі чытаў рэжысёр Аляксандр Даўжэнка.

У гады Другой сусветнай вайны малады паэт разам з роднымі эвакуяваўся на Урал, дзе ён вучыўся ў Свярдлоўскім педагагічным інстытуце. У 1942 годзе Анатоль Вялюгін стаў курсантам Лугінскай авіяцыйнай школы. Ён удзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце, дзе атрымаў раненне.

У 1945-1946 гадах паэт-франтавік працаваў у рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва” ў Менску. У 1946 годзе яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, а ў 1947 годзе выйшла першая кніга паэта “Салют у Менску”. У 1948 годзе літаратар скончыў Менскі педагагічны інстытут. У 1946-1984 гадах з невялікімі перапынкамі працаваў рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Полымя”.

За зборнік вершаў “Голуб на вежы” паэт атрымаў званне лаўрэата Першай ступені Усебеларускага фестывалю моладзі. У 1964 годзе за паэму “Вецер з Волгі” была прысуджана Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы.

Аўтар зборнікаў “Салют у Мінску” (1947), “Негарэльская арка” (1949), “На зоры займае” (1958), “Насцеж” (1960), “Песня зялёнага дуба” (1989), “3 белага камення – сіняе пламенне” (1993) і іншых паэтычных зборнікаў для дзяцей. Па яго сцэнарыях на кінастудыі знята 45 дакументальных стужак, з іх 16 – поўнаметражныя. Пастаўлены мастацкія кінафільмы: двухсерыйны “Рэха ў пушчы” (1977), “Глядзіце на траву” (1983) паводле ваенных навел Янкі Брыля. У 1968 годзе за сцэнарый хранікальна-дакументальнага фільма “Генерал Пушча” быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1969).

Вершы паэта, пакладзеныя на музыку Ігарам Лучанком, сталі шырока вядомымі песнямі. Сярод іх – “Бярозка”, “Закасі мае вёсны”, “Сын зямлі на віхурнай арбіце”. Апошняя кніга паэзіі “Заклён на скрутны вір” выйшла ў свет пасля смерці пісьменніка ў 1995 годзе.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас