Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выкладчыкамі ШАГ сталі супрацоўнікі лідскіх устаноў культуры

Выкладчыкамі ШАГ сталі супрацоўнікі лідскіх устаноў культуры

28 снежня 2023, 19:52 Культура 37
Выкладчыкамі ШАГ сталі супрацоўнікі лідскіх устаноў культуры

“Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага” – на гэты раз так прагучала тэма інфармацыйнага праекта ШАГ (“Школы актыўнага грамадзяніна”), які быў арганізаваны ва ўстановах адукацыі. На дыялогавай пляцоўцы, якія адбыліся ў ДУА “СШ №13 г. Ліды” і ДУА “Крупаўская сярэдняя школа Лідскага раёна” прыняў удзел і навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун.

Тэма якраз і адпавядала таму накірунку, у якім працуе музейшчык. Гутарка ішла пра славутасці нашай краіны, а менавіта пра буйныя дзяржаўныя музеі, пра аб’екты, якія ўнесены ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Адназначна, падчас гутаркі была згадана і лідская славутасць – Лідскі замак, які добра вядомы і за межамі Беларусі і якому нядаўна адзначылі 700 гадоў з дня заснавання.

Навуковы супрацоўнік А. Хітрун у сваім выступленні прыцягнуў увагу вучняў і настаўнікаў школ на таксама вядомы ў горадзе і далёка за яго межамі – аб’ект Лідскага гістарычна-мастацкага музея Дом Валянціна Таўлая. З вуснаў выступоўца прысутныя даведаліся пра праекты, якія праходзяць у сценах Дома-музея, пра выхад кніг, пра даследчую дзейнасць, якая актыўна праводзіцца па выяўленню цікавых асобаў, а менавіта пра пісьменнікаў Беларусі, якія ў свой час пакінулі ад сябе часцінку ў гісторыі Лідскага краю. Было паведамлена, што ў хуткім часе літаратурны асяродак Беларусі адзначыць 110 год з дня нараджэння беларускага паэта Валянціна Таўлая і да гэтай падзеі рыхтуюцца супрацоўнікі Дома-музея, які размяшчаецца ў Лідзе па вуліцы Замкавая, 7.

Напрыканцы вучні і настаўнікі пачулі вершы, гумарыстычныя замалёўкі з вуснаў А. Хітруна.

З асалодай былі згаданы моманты яго сяброўства з былым дырэктарам школы №13, лідскім пісьменнікам Віктарам Бачаровым.

Настальгічным матывам сталі ўспаміны пра сваю родную Крупаўскую школу, пра сваю першую настаўніцу, пра прыезд вядомых пісьменнікаў Беларусі (У. Ліпскага, Э. Акуліна і Л. Дранько-Майсюка, В. Шніпа і інш.) ў гэтую навучальную ўстанову. Асобна атрымалася сустрэча з вучнямі пачатковых класаў, якія на радасць ведаюць ужо прозвішчы вядомых класікаў беларускай літаратуры, гутараць па-беларуску. Была наладжана экскурсія ў школьны краязнаўчы музей, у якім, дарэчы, таксама сабраны матэрыял пра земляка.

Мілы той куток, дзе перарэзаны пупок!

Гасцямі мерапрыемстваў у сярэдняй школе №8, гімназіі № 1 г. Ліда і сярэдняй школе № 6 імя Н.Б. Куканенкі сталі дырэктар Палаца культуры Ірына Эдуардаўна Тур і мастацкі кіраўнік установы – Іна Іванаўна Альшэўская.

На сустрэчах гаворка ішла пра найбуйнейшыя дзяржаўныя музеі, значныя аб’екты Рэспублікі Беларусь, якія ўключаны ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Адмысловая ўвага была нададзена працы калектываў Палаца культуры горада Ліды і анонсу навагодніх мерапрыемстваў.

21 снежня старшакласнікі СШ № 9 г. Ліды імя А.У. Нічыпорчыка сустрэліся на дыялогавай пляцоўцы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” Тэма сустрэчы “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва)”.

 У абмеркаванні прыняла ўдзел Некрашэвіч Г.Т., загадчыца экспазіцыйна-выстаўнага аддзела  ДУ ЛГММ. Дзеці гаварылі пра найбуйнейшыя дзяржаўныя музеі, значныя аб’екты Рэспублікі Беларусь, якія ўключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, пра сучаснае культурнае жыццё Беларусі.

Ганна Тадэвушаўна, госць мерапрыемства, распавяла пра Лідскі замак – пярліну Лідчыны. Дзецям была прапанавана завочная аглядная экскурсія з наведваннем замкавых залаў.

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” у СШ № 11 г. Ліды прайшла дыялогавая пляцоўка  па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага”. На сустрэчу са старшакласнікамі былі запрошаны: Кярней Анатоль Віктаравіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай працы ДУ “Дзіцячая школа мастацтваў”; Вярэшка Кацярына Пятроўна, метадыст аддзела выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці Лідскага РЦТДІМ; Зенюкевіч Тамара Іосіфаўна, загадчык бібліятэкі СШ № 11 г. Ліды. Падчас гутаркі старшакласнікі абмеркавалі такія паняцці як:гістарычна-культурныя каштоўнасці беларускага народа, духоўныя каштоўнасці і традыцыі, успаміналі найболей значныя аб’екты спадчыны.

Дзеці актуалізавалі свае веды ў вобласці культуры і мастацтвы нашай краіны з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны.

У СШ № 2 г. Бярозаўкі прайшла інфармацыйная пляцоўка з удзелам дырэктара Бярозаўскай дзіцячай школы мастацтваў Сычэўскай Вяславы Іванаўны ў рамках Школы актыўнага грамадзяніна па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага”. Дзеці актуалізавалі свае веды ў вобласці культуры і мастацтва нашай краіны з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны. Вяслава Іванаўна распавяла пра дасягненні навучэнцаў, якія наведваюць БДШМ, на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, людзей мастацтва, уславіўшых свой горад і краіну на ўвесь свет.

У 9-ых класах Бярозаўскай СШ № 3 прайшла інфармацыйная гадзіна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” на тэму: “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага”. Перад навучэнцамі выступіла Марчанка Вікторыя Сяргееўна, начальнік аддзела па працы з моладдзю ДК г. Бярозаўкі і Сабалеўскі Яўген Міхайлавіч, акампаніятар  узорнага ансамбля танцу “Крышталiкi”, якія распавялі выпускнікам школы пра дасягненні беларускай культуры.

Сустрэчы ў рамках праекта “ШАГ” прайшлі і ў іншых навучальных установах Дідчыны.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас