Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Дарыць калядную радасць

Навіны Германіі. Дарыць калядную радасць

21 снежня 2023, 09:57 У свеце 46
Навіны Германіі. Дарыць калядную радасць

Фонд “Kinderzukunft” збірае падарункі для дзяцей, якія жывуць ва ўмовах беднасці. Падарункі дастаўляюцца грузавікамі ва Усходнюю Еўропу і на Балканы

Людзі цяжка могуць уявіць сабе Каляды без падарункаў, але для многіх дзяцей гэта рэальнасць. Фонд “Kinderzukunft” з 1995 года адпраўляе падарункі ва Усходнюю Еўропу, каб пацешыць дзяцей, якія растуць у беднасці і хваробах.

– Сёлета ў мерапрыемстве зноў бяруць удзел многія кампаніі, школы, дзіцячыя сады, клубы і прыватныя асобы, – паведамляе каардынатар праекта Сілья Омерт. – Дзякуючы фонду, дзеці ў тых краінах, якім мы дапамагаем, усміхаюцца часцей.

 Ахвяраванні збіраюць па ўсёй Германіі

Ахвяраванні дастаўляюцца ў пункты збору па ўсёй Германіі. Усё, што падабаецца дзецям, мы загортваем у прыгожыя абгорткі: слодычы, цацкі, наборы для маля-вання і самаробкі.

Валанцёры пакуюць і адпраўляюць падарункі ў тым ліку і з Гесена. Шэсць грузавікоў адправіліся ва Усходнюю Еўропу і на Балканы ў першыя два тыдні снежня. Падарункі даходзяць, напрыклад, да дзіцячых дамоў ці ўстаноў для інвалідаў. Мэтавыя краіны – гэта Румынія, Боснія-Герцагавіна і Украіна. У 2022 годзе дзецям з краін Усходняй Еўропы і Балкан было адпраўлена каля 38 000 пасылак.

– Мы вельмі радыя, што, нягледзячы на  працяглую вайну ва Украіне, ізноў можна будзе падарыць тамтэйшым дзецям адмысловую калядную радасць, – кажа Омерт. – Сёлета былі адноўлены кантакты з партнёрам па супрацоўніцтве, арганізацыяй Arbeiter Samariter Bund.

Галоўнае – салідарнасць

Апроч нявызначанасці, звязанай з вайной на Украіне, Омерт закранае адмысловую праблему, якую ўяўляе інфляцыя.

– Хоць мы разумеем, што ўсе сутыкаюцца з ростам цэн, мы будзем асабліва ўдзячныя, калі нам ахвяруюць на транспартныя выдаткі, па чатыры еўра за пасылку.

Фонд “Kinderzukunft” удзячны народу Германіі за салідарнасць, а таксама за бясконцую гатоўнасць дапамагаць на добраахвотнай аснове.

– Але людзі не проста даюць, ім штосьці вяртаецца, – кажа Вальфрам Екель. – Асабіста мне дастаўляе велізарную радасць, калі я ўяўляю сабе зіхатлівыя вочы дзяцей, якія атрымліваюць гэтыя пасылкі.

Вось ужо 35 гадоў фонд імкнецца стварыць перспектывы для дзяцей, якія растуць у беднасці. У фонда ёсць уласныя “дзіцячыя вёскі”, ён таксама рэалізуе праекты ў вобласці харчавання і адукацыі па ўсім свеце. Фонд “Будучыня дзяцей” змагаецца з беднасцю непасрэдна там, дзе яна ўзнікае, і ў той жа час аказвае пастаянную дапамогу.

Лоралі-Мілен Швайгер,

© NEVZOROV.COM.UA,

© Stiftung Kinderzukunft.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0326
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4024
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
Вялікі беларус Адам Мальдзіс
Грамадства

Вялікі беларус Адам Мальдзіс

17 студзеня 2022, 22:0416
Далучайцеся да нас