Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр Мікола Маляўка

Памёр Мікола Маляўка

10 красавіка 2024, 20:13 літаратура 218
Памёр Мікола Маляўка

4.04.24 года ў 13 30 не стала Маляўкі Мікалая Аляксандравіча (Міколы Маляўкі).

Мікола Маляўка нарадзіўся 13 снежня 1941 г. у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля школы-дзесяцігодкі працаваў у калгасе, на лесанарыхтоўках ў Карэліі.

Скончыў філа-лагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Настаўнічаў у вясковых школах. Працаваў у нясвіжскай раённай газеце, на рэспубліканскім радыё і тэлебачанні, у часопісе “Вясёлка” (30 гадоў).

Пісаў для дарослых і дзяцей. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы.

Родная зямля над Нёманам – крыніца творчых задум пісьменніка. У сваіх кнігах ён апявае дар жыцця, дар міру, дар працы, дар сяброўства і кахання.

Аўтар паэтычных зборнікаў “Едуць маразы” (1966), “Лотаць” (1973), “Эстакада” (1982), “Аднавяскоў-цы” (1988), “Зімні дождж” (1991), “Ручнічок на крыжы” (1995), “Покуць” (2001), “Сядзіба, або Хата з матчынай душой” (2002), “Старая зямля” (2005), “Ой, бярозы і сосны…” (2006), “Дзічка ў полі” (2007), “Крыштальная галінка снегападу” (2011), “Беражыце шыпшыну” (2013) і інш., кніг вершаў і казак для дзяцей “Дзед і ўнучка” (1983), “Салодкі лядзяш” (1986), “Як дом будавалі” (1987), “Дзе жывуць казкі” (1994), “Запрашаем на калядкі” (1998), “Папялушка” (2000), “Пачынайце дзень з усмешкі” (2013) і інш.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1992г.), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1997г.), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” (2002 г.), Літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” (2012 г.). Нацыя-нальная літаратурная прэмія (2021г.)

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992г.), медалём Францыска Скарыны (2007г.), медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі – за плённы ўнёсак у літаратуру.

Выдатнік народнай асветы. Выдатнік друку Беларусі.

Пахавалі Міколу Маляўку на малой радзіме ў Мікалаеўшчыне.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас