Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Хутар” – у кнігарнях

“Хутар” – у кнігарнях

13 снежня 2023, 17:52 Выданні 125
“Хутар” – у кнігарнях

Шматграннае жыццё безымяннага хутара на рэчцы Зялезінка і мястэчка Пухавічы складаюць аснову гэтай кнігі. Радасць і смутак, любоў і каханне неадступна крочаць поруч з яе героямі. Жорсткае забойства сяльчаніна прышлай бандай парадзіла неадольную прагу помсты хутаран. Іх жыццё наўгалоп нясецца з ружжамі за плячыма, расхінаючы баявое сіло – бясшумную хутаранскую зброю. Яны заўжды наперадзе мясцовай паліцыі, нават пасля прыезду з Вільні Адама Быкоўскага, следчага па выключна важных справах, які часова размясціўся ў родзіча – мастака Генрыха Вейсенгофа. Падзеі адбываюцца напярэдадні Першай сусветнай вайны.

Раман “Хутар” (яго першая частка “Зацемная ноч”) адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Раман “Хутар” можна набыць у кнігарнях:

“АКАДЭМКНІГА” (ст. мятро “Акадэмія навук”), “Вянок” (вул. Максіма Багдановіча).

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2024
З табой маё слова, Радзіма!
літаратура

З табой маё слова, Радзіма!

16 кастрычніка 2025, 15:3119
Мова - найбольшы скарб для кожнага народа
Мова

Мова - найбольшы скарб для кожнага народа

2 сакавіка 2021, 21:4118
Ігар Случак і Аліна Нагорная рыхтуюць дапаможнік па абароне моўных правоў
Грамадства

Ігар Случак і Аліна Нагорная рыхтуюць дапаможнік па абароне моўных правоў

1 кастрычніка 2018, 15:3618
Далучайцеся да нас