Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У касцёле ў Наваградку падчас пасяджэння епіскапату дабраславілі мемарыяльную шыльду ў памяць пра Слугаў Божых: біскупа і законніцу

У касцёле ў Наваградку падчас пасяджэння епіскапату дабраславілі мемарыяльную шыльду ў памяць пра Слугаў Божых: біскупа і законніцу

6 снежня 2023, 17:21 Грамадства 90
У касцёле ў Наваградку падчас пасяджэння епіскапату дабраславілі мемарыяльную шыльду ў памяць пра Слугаў Божых: біскупа і законніцу

21-22 лістапада ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Наваградку (Гарадзенская дыяцэзія) праходзіла 88-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Як афіцыйна паведамлялася раней, у восеньскім пасяджэнні беларускага каталіцкага епіскапату ўзялі ўдзел Старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, віца-старшыня ККББ біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч, генеральны сакратар ККББ дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

На пасяджэнні таксама прысутнічалі Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Менску ксёндз Крыштаф Сэрока і Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

 Як паведаміла Прэс-служба Гарадзенскай дыяцэзіі, завяршылася пасяджэнне святой Імшой у наваградскім касцёле святога Арханёла Міхала, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбіскуп Станеўскі. У Эўхарыстыі ўдзельнічалі таксама мясцовыя вернікі.

Пробашч парафіі святога Арханёла Міхала ксёндз Юрый Жэгарын прывітаў усіх прысутных, асабліва іерархаў, і звярнуўся да біскупаў з просьбай дабраславіць мемарыяльную шыльду, прысвечаную двум славутым Божым Слугам з Наваградскай зямлі: біскупу Зыгмунту Лазінскаму i сястры Вандзе Банішэўскай.

Зыгмунт Лазінскі нарадзіўся ў 1870 годзе ў вёсцы Барацін каля Карэлічаў. Будучы першы біскуп Пінскай дыяцэзіі правёў у гэтай вёсцы толькі першыя дзесяць гадоў жыцця, бо ў 1880 годзе сям’я Лазінскіх пераехала ў маёнтак Чэрнік каля Міньска-Мазавецкага (Польшча), але малая радзіма назаўсёды засталася ў яго сэрцы.

Ванда Банішэўская нарадзілася ў 1907 годзе ў вёсцы Каменка каля Наваградка. Яна жыла там разам з бацькамі, братамі і сёстрамі, пакуль не ўступіла ў Кангрэгацыю Сясцёр ад Анёлаў у Вільні.

 Напрыканцы святой Імшы арцыбіскуп Юзаф Станеўскі дабраславіў мемарыяльную шыльду і заахвоціў прысутных “не баяцца быць святымі ўжо на зямлі”.

  Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі.

Фота: Grodnensis.by / Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5447
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5417
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас