Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Піліпаўскія вечары ў Лідзе

Піліпаўскія вечары ў Лідзе

29 лістапада 2023, 08:22 Культура 91
Піліпаўскія вечары ў Лідзе

У рамках праекта “Кола часу” у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” адбылася цікавая і вельмі пазнавальная анімацыйная праграма “Піліпаўскія вечары”. 

На Гарадзеншчыне час вячорак адкрываўся з пачаткам Піліпаўскага паста, і адной з назваў такіх вечароў была “Кудзелькі”. Назва звязана з родам заняткаў падчас гэтых збораў.  Дзяўчаты, збіраючыся кожны раз на новым месцы, у новай хаце, пралі ніткі. Сяброўкі па чарзе запрашалі да сябе на вячоркі, спявалі песні, частаваліся.

Сёлетняе мерапрыемства мае характар рэканструкцыі і на свяце ўсіх чакалі песні, танцы, гульні, варожбы, жарты, байкі, ценявы тэатр, гумар і вясёлы настрой. Праграма атрымалася надзвычай насычанай, уключала вясёлы аповед пра звычайнае жыццё на вёсцы, востры гумар. Вячоркі асабліва спадабалася хлопцам і дзяўчатам з мясцовых школ, а таксама дарослым.

Як і ў тыя далёкія часы ўсё ж засталася ў народа любоў да песень, танцаў, гульняў, жартаў.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5818
Старабеларускі перыяд беларускай мовы
Мова

Старабеларускі перыяд беларускай мовы

4 верасня 2020, 08:3917
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Далучайцеся да нас