Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Віцебску адзначылі 400-годдзе пакутніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча і падвялі вынікі літаратурна-мастацкага конкурсу

У Віцебску адзначылі 400-годдзе пакутніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча і падвялі вынікі літаратурна-мастацкага конкурсу

15 лістапада 2023, 07:54 Грамадства 142
У Віцебску адзначылі 400-годдзе пакутніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча і падвялі вынікі літаратурна-мастацкага конкурсу

Святы Язафат Кунцэвіч з’яўляецца апекуном Віцебскай дыяцэзіі, літургічны ўспамін якога прыпадае на 12 лістапада. У гэты дзень у 400-ю гадавіну пакутніцкай смерці Віцебская катэдра вакол алтара сабрала шмат вернікаў, а сярод іх і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага конкурсу, паведамляе catholicnews.by

 Урачыстую эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Падчас гэтай святой імшы за дыяцэзію маліліся таксама ксёндз канонік Віктар Місевіч, канцлер курыі, і ксёндз Генадзь Рэйшэль. Заклік Хрыста, “каб усе былі адно” як для Язафата Кунцэвіча быў жывым і дзейсным словам, клопатам яго жыцця, так і для нас сёння застаецца актуальным. Рэліквіі святога Язафата выстаўлены ў катэдральнай святыні для ўшанавання і асабістай малітвы.

Пасля святой Імшы ўсе парафіяне і госці накіраваліся ў парафіяльную кавярню, дзе можна было паглядзець выставу прац прысвечаных Язафату Кунцэвічу.

 38 малюнкаў было даслана з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі і з Менска. Працы былі выкананы ў розных тэхніках. Найстарэйшаму ўдзельніку – 64 гады, а наймалодшаму – 7 гадоў.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2819
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас