Міністр замежных спраў Германіі адправілася ў сваю трэцюю паездку на Блізкі Усход пасля нападу ХАМАС на Ізраіль. Яна выступае за рэалізацыю рашэння, якое прадугледжвае стварэнне дзвюх дзяржаў.
Падчас сваёй трэцяй паездкі на Блізкі Усход пасля нападу ХАМАС на Ізраіль міністр замежных спраў Германіі Анналена Бербок мае намер наведаць Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўскую Аравію і Ізраіль. Яна заклікала працягваць працу над пошукам рашэння праблемы дзвюх дзяржаў.
– Толькі вяртанне да абяцання жыць побач – у дзвюх дзяржавах – можа забяспечыць ізраільцянам і палестынцам жыццё ў міры, бяспецы і добрай якасці, – заявіла Бербок. – Ва ўмовах гэтай практычна непераадольнай раз’яднанасці вельмі важна не страціць здольнасць прадбачыць аддаленыя наступствы.
Бербок папярэдзіла, што нельга ўпусціць гэты гістарычны шанец на ўсталяванне міру паміж Ізраілем і яго арабскімі суседзямі, “таму што менавіта гэтага і дамагаюцца тэрарысты”. Высілкі па вызваленні закладнікаў, забеспячэнні гуманітарнага доступу ў Газу і прадухіленні распаўсюду гвалту ў рэгіёне таксама “могуць увянчацца поспехам толькі ў тым выпадку, калі мы будзем дзейнічаць адзіным фронтам з арабскімі краінамі Персідскага заліва”.
У той жа час міністр замежных спраў Германіі запэўніла Ізраіль у тым, што ён можа нязменна разлічваць на падтрымку Германіі ў сваёй барацьбе з тэрарызмам ХАМАС. “Як дэмакратычныя краіны, мы стаім плячом да пляча”. Зразумела, Ізраіль павінен рабіць усё, што ў яго сілах, каб абараніць цывільнае насельніцтва. “Гуманітарнае спыненне агню іграе ў гэтай сувязі цэнтральную ролю”. Людзі ў Газе востра маюць патрэбу ў пастаўцы самага неабходнага – воды, харчы, медыкаментаў. Перад тым як адправіцца ў Ізраіль, міністр правядзе перамовы ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і Саудаўскай Аравіі.
Берлін (dpa). © picture alliance/dpa.