Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Міністр навакольнага асяроддзя заклікае актывізаваць высілкі па барацьбе з пластыкавымі адыходамі

Навіны Германіі. Міністр навакольнага асяроддзя заклікае актывізаваць высілкі па барацьбе з пластыкавымі адыходамі

14 лістапада 2023, 22:02 У свеце 81
Навіны Германіі. Міністр навакольнага асяроддзя заклікае актывізаваць высілкі па барацьбе з пластыкавымі адыходамі

Міністр навакольнага асяроддзя Германіі Штэфі Лемке высока ацаніла вынікі кітайска-германскага экалагічнага форума па барацьбе з пластыкавым забруджваннем.

Знаходзячыся з візітам у Кітаі, міністр навакольнага асяроддзя Германіі Штэфі Лемке заклікала актывізаваць высілкі па барацьбе з пластыкавым забруджваннем і ў той жа час высока ацаніла вынікі кітайска-германскага экалагічнага форума.

– Нашы акіяны патанаюць у пластыкавых адыходах, а мікрапластык стварае пагрозу для нашага здароўя, – сказала Лемке. Неабходна пазбаўляцца “ад гэтага менталітэту бяздумнага спажывання, таму што праблема забруджвання стала занадта сур’ёзнай”. Яна заклікала да павелічэння аб’ёмаў перапрацоўкі адыходаў, але, першым чынам, да абмежавання вытворчасці пластыку.

Нагодай для візіту стаў 7-мы кітайска-германскі экалагічны форум. Лемке паведаміла, што дамовілася са сваім кітайскім калегам Хуанам Жуньцю пра паглыбленне і пашырэнне супрацоўніцтва паміж Германіяй і Кітаем у вобласці аховы навакольнага асяроддзя і абароны прыроды. Кітайска-германскі экалагічны форум – гэта найважнейшы двухбаковы фармат для дзвюх дзяржаў у вобласці экалагічнай палітыкі. Ён праходзіць рэгулярна з 2003 года.

– Я раблю стаўку на тое, што Кітай будзе іграць пе-ршарадную ролю ў пераадоленні глабальных крызісаў, – заявіла Лемке. – Без Кітая, які з’яўляецца найбуйнейшым эмітэнтам CO2 і найбуйнейшым вытворцам узнаўляльных крыніц энергіі, мы не зможам справіцца з кліматычным крызісам. Унёсак Кітая неацэнны ў тым ліку і для дасягнення міжнародных мэт па ахове прыроды і па барацьбе з пластыкавымі адыходамі. Форум у Тайцане стаў “важным крокам” на шляху да заключэння глабальнай дамовы па барацьбе з пластыкавымі адыходамі, якая павінна быць распрацавана да 2025 года.

Тайцан (dpa/d.de). © picture alliance/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2114
Далучайцеся да нас