Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыя кнігі “Мінулае і сучаснае Дворышча”

Прэзентацыя кнігі “Мінулае і сучаснае Дворышча”

8 лістапада 2023, 17:16 Выданні 149
Прэзентацыя кнігі “Мінулае і сучаснае Дворышча”

22 кастрычніка ў аграмястэчку Дворышча адбылася прэзентацыя кнігі “Мінулае і сучаснае Дворышча” пад аўтарствам пробашча Тракелькага касцёла ксендза Юрыя Бяганскага. Падчас прэзентацыі, якую падрыхтавалі супрацоўнікі філіялаў “Інтэграваная бібліятэка агрм. Дворышча” і  “Дварышчанскі Дом культуры”, успаміналіся гістарычныя вехі жыцця і развіцця Дворышча.

Прысутныя з цікавасцю слухалі, чым жыло аграмястэчка шмат гадоў назад і чым жыве цяпер, успаміналі ветэранаў працы, якія ўнеслі неацэнны ўнёсак у развіццё аграмястэчка. Увазе гасцей была прадстаўлена выставачная экспазіцыя творчых работ мясцовых жыхароў: Ірыны Хадкевіч, Людмілы Козел, Валянціны Кукраш і Марыі Шамрэй. Былі прадстаўлены саматканыя капы, вышытыя ручнікі, карціны. Усе ахвотнікі змаглі атрымаць кнігі з аўтографам аўтара. Музычныя нумары стваралі святочную атмасферу на працягу ўсяго мерапрыемства.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5417
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Далучайцеся да нас