Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памяць продкаў – усебеларускі культ

Памяць продкаў – усебеларускі культ

2 лістапада 2023, 20:24 Грамадства 223
Памяць продкаў – усебеларускі культ

У канцы кастрычніка – пачатку лістапада, вызваліўшыся ад асноўных палявых работ, уся Беларусь успамінае продкаў. У праваслаўных гэты звычай прывязваецца да Змітраўскай (Дзедавай) суботы, а ў католікаў – да свята Усіх Святых і Дзядоў.

Як адзначыў лідскі дабрачынны Расціслаў Салаўёў, ва ўсіх храмах у гэты дзень здзяйсняецца памінальная служба. Змітраўская бацькоўская субота кожны год выпадае на розную дату, але заўсёды адзначаецца ў суботу перад днём памяці вялікапакутніка Зміцера Салунскага. Традыцыі ўспамінаць продкаў напярэдадні гэтай даты ўжо больш за 600 гадоў. 

У гэтыя дні беларусы ўспамінаюць не толькі сваіх родных, але і знакавых для Беларусі людзей, якія ўжо пайшлі ў лепшы свет.

30 кастрычніка група лідзян наведала мемарыяльны крыж у ам. Беліца Лідскага раёна, які быў устаноўлены 8 верасня 2020 года, а сёлета быў дадаткова аздоблены. Былі запалены знічы і ўскладзены кветкі. Агулам было вырашана пытанне пра выяву Арханёла Рафала. Будзе выразаны барэльеф на камені.

Былі запалены знічы і на мемарыяле каля Малога Ольжава.

Ну, а наперадзе мерапрыемствы, звязаныя непасрэдна з Дзядамі.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас