Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Капліца Маці Божай Ружанцовай асвечана ў Дворышчы Лідскага раёна

Капліца Маці Божай Ружанцовай асвечана ў Дворышчы Лідскага раёна

25 кастрычніка 2023, 08:42 Грамадства 58
Капліца Маці Божай Ружанцовай асвечана ў Дворышчы Лідскага раёна

Дарогу да аграмястэчка Дворышча многія аўтамабілісты і падарожнікі называюць самай прыгожай на Лідчыне. Паабапал яе роўным радамі растуць бярозы. Па правы бок паблізу Дворышча прыцягвае ўвагу скульптура “Сэрца Езуса Хрыстуса”, у вячэрні час прыгожа падсвечаная ліхтарамі. А па левы – новыя могілкі з каталіцкай капліцай цікавага архітэктурнага праекту. Будынак капліцы быў пабудаваны многа год таму, але свайго адкрыцця і асвячэння дачакаўся толькі сёння. Дзеля гэтага былі прыкладзены вялікія намаганні ксяндза Юрыя Бяганскага і мясцовых жыхароў.

21 кастрычніка 2023 года мара жыхароў ажыццявілася. Біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу. Ва ўрачыстасці прымалі ўдзел святары з Радунскага і Лідскага дэканатаў, прадстаўнікі раённай улады і Дварышчанскага сельсавета, кіраўніцтва і працаўнікі РСУП “Саўгас “Лідскі”, спонсары, госці, а таксама жыхары і шматлікія парафіяне Тракельскай парафіі.

Вольга Яхантава.

https://lidanews.by/news/life/31326news.html.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3714
Далучайцеся да нас