Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У БДАМЛМ прайшлі XХІ Архіўныя чытанні

У БДАМЛМ прайшлі XХІ Архіўныя чытанні

19 кастрычніка 2023, 05:48 Навука 127
У БДАМЛМ прайшлі XХІ Архіўныя чытанні

12 кастрычніка 2023 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся XХІ Архіўныя чытанні. Асноўная тэма канферэнцыі – “Юбіляры 2023 года: лёсы і спадчына праз прызму архіўных і музейных матэрыялаў”.

Для ўдзелу ў чытаннях было пададзена 13 заявак. Усяго прынялі ўдзел 35 чалавек, сярод якіх былі работнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, БНТУ, БДАМЛМ, НАРБ, БДАКФФД, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Лідскага гістарычна-мастацкага музея, Гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”, студэнты 2 і 4 кур-саў па спецыяльнасці “Гісторыка-архівазнаўства” гістарычнага факультэта БДУ.

Прывітальнае слова ўзялі намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Макаранка, ганаровы архівіст Рэспублікі Беларусь Ганна Запартыка, на пленарным пасяджэнні выступіў кандыдат гістарычных навук, прафесар кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Міхаіл Шумейка.

Праца секцый канферэнцыі была плённай і цікавай, закранала самыя розныя пытанні айчыннай гісторыі, літаратуры і культуры. Кіраўнікамі секцый былі прызначаны Алена Макаранка і Вольга Шаталава.

Падчас канферэнцыі адбылася прэзентацыя выставы “Закаханая ў творчасць”, прысвечаная З. Астаповіч-Бачаровай.

Галіна Скрыган, музыказнаўца, перадала БДАМЛМ на пастаяннае дзяржаўнае захоўванне дакументы свайго бацькі – беларускага пісьменніка, паэта, навеліста, нарысіста, публіцыста і крытыка Янкі Скрыгана і павіншавала ўсіх прысутных з Днём архівіста, які быў тыдзень назад.

Больш фота з мерапрыемства хутка будзе размешчана на афіцыйным сайце БДАМЛМ.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3822
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0919
ЦВК зьняў забарону на здыманьне фота на выбарчых участках
Грамадства

ЦВК зьняў забарону на здыманьне фота на выбарчых участках

8 жніўня 2019, 16:1318
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Далучайцеся да нас