Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята маці

Свята маці

19 кастрычніка 2023, 06:00 Грамадства 109
Свята маці

14 кастрычніка на праваслаўныя Пакровы Беларусь адзначала Дзень маці. Па ўсёй краіне прайшоў цэлы шэраг мерапрыемстваў. Пра адно з іх распавядае Віктар Шніп:

– Удзельнічаў у святочным мерапрыемстве “Мама, маці, матуля…”, якое да Дня маці правяла Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Распавядаў пра творы, прысвечаныя маці, якія можна прачытаць у выданнях, што апошнім часам пабачылі свет у “Мастацкай літаратуры”, а таксама пра кніжку “Мама, маці, матуля…” 2006 года. Мне пашчасціла з паэткай Алай Канапелькай быць яе ўкладальнікам. У ёй больш за дзвесце вершаў. Сярод аўтараў не толькі нашы класікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, але і нашы сучаснікі. Выданне аздоблена амаль двумастамі здымкамі вядомых фотамастакоў Юрыя Іванова, Яўгена Казюлі, Анатоля Клешчука, Уладзі-міра Базана, Мікалая Амельчанкі… За мастацкае афармленне на конкурсе “Мастацтва кнігі” ў 2007 годзе яна атрымала Гран-пры (Дыплом імя Ф. Скарыны).

З нагоды Дня маці супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана выстава “Пакланюся матулі роднай”, на якой госці мерапрыемства пабачылі выданні, у якіх ёсць успаміны і творы беларускіх пісьменнікаў пра самых дарагіх жанчын у жыцці, пра маці. Большасць кніг выставы выйшлі ў “Мастацкай літаратуры”.

У кнізе “Мама, маці, матуля…” ёсць і мой верш…

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас