Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У менскай катэдры прайшла сустрэча студэнтаў з нагоды новага навучальнага года

У менскай катэдры прайшла сустрэча студэнтаў з нагоды новага навучальнага года

12 кастрычніка 2023, 06:20 Грамадства 76
У менскай катэдры прайшла сустрэча студэнтаў з нагоды новага навучальнага года

28 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску адбылося дабраслаўленне студэнтаў на новы навучальны год.

Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў ксёндз Уладзімір Марушэўскі.

У цудоўнай атмасферы супольнай малітвы каталіцкая моладзь узнесла хвалу Пану Богу, а таксама прынесла дары: вінаград, заліковыя кніжкі, падарункі для першакурснікаў, хлеб і алей.

У гаміліі адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак звярнуў увагу на важнасць і неабходнасць таго, каб моладзь брала ўдзел у жыцці Касцёла і не баялася праяўляць ініцыятыву:

– Сёння мы сабраліся не толькі дабраславіць залікоўкі і памаліцца, але прывітаць і сустрэць усіх тых, хто шукае супольнасць, хто толькі прыехаў у Менск з іншых гарадоў і мясцін, каб будаваць разам месца, у якім можам узрастаць і дзяліцца радасцю адно з адным, – сказаў святар.

Напрыканцы Літургіі адбылося дабраслаўленне заліковак, а таксама індывідуальнае дабраслаўленне на навучальны год.

Сустрэча моладзі працягнулася ў дольным касцёле, дзе удзельнікаў чакала цікавая забаўляльная праграма з віктарынай, гульнямі, танцамі і конкурсамі. Першакурснікі маглі пазнаёміцца з прадстаўнікамі розных супольнасцяў Менска і знайсці для сябе тую, якая бліжэй да сэрца. У гэтым годзе 29 маладых людзей атрымалі запра-шэнне на сустрэчы, дзе яны змогуць трапіць у атачэнне вернікаў і знайсці сабе сяброў сярод іх.

Дэвіз сустрэчы: “Прыйдзіце да Мяне, усе”.

Мерапрыемства скончылася малітвай, смачнай гарбатай з печывам і вясёлымі танцамі.

Анастасія Кухальская.

Фота: Ніна Бабіч, Лена Ялашэўская.

Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас