Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Футбалісты “Баварыі” перамаглі “Манчэстар Юнайтэд” на старце Лігі чэмпіёнаў

Навіны Германіі. Футбалісты “Баварыі” перамаглі “Манчэстар Юнайтэд” на старце Лігі чэмпіёнаў

28 верасня 2023, 21:19 Спорт, У свеце 95
Навіны Германіі. Футбалісты “Баварыі” перамаглі “Манчэстар Юнайтэд” на старце  Лігі чэмпіёнаў

Мюнхенская “Баварыя” абыграла ангельскі “Манчэстар Юнайтэд” у першым туры групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гуляючы на сваім полі, чэмпіёны Германіі на працягу ўсёй сустрэчы валодалі ініцыятывай і ў выніку дамагліся перамогі з вынікам 4:3. Адзін з мячоў забіў пачатковец баварскага клуба форвард ангельскай зборнай Хары Кейн, які рэалізаваў пенальці напачатку другога тайма. У іншым паядынку папярэдняй групы А турэцкі “Галатасарай” у Стамбуле згуляў унічыю з дацкім “Капенгагенам” – 2:2. 

У квартэце D фіналіст мінулага сезону ЛЧ італьянскі “Інтэр” з Мілана ў іспанскім Сан-Себасцьяне разышоўся мірам з мясцовым клубам “Рэал Сас’едад” – 1:1. У Лісабоне партугальская “Бенфіка” нечакана саступіла аўстрыйскаму “Зальцбургу” з лікам 0:2. 

Вынікі стартавых сустрэч у астатніх групах:

В – “Севілля” (Іспанія) – “Ланс” (Францыя) – 1:1, “Арсенал” (Лондан, Англія) – ПСВ (Эйндховен, Нідэрланды) – 4:0;

С – “Рэал” (Мадрыд, Іспанія) – “Уніён” (Берлін, Германія) – 1:0,  “Брага” (Партугалія) – “Напалі” (Італія) – 1:2;

Е – “Лацыё” (Рым, Італія) – “Атлетыка” (Мадрыд, Іспанія) – 1:1, “Фейенаорд” (Ратэрдам, Нідэрланды) – “Селтык” (Глазга, Шатландыя) – 2:0;

F – “Мілан” (Італія) – “Ньюкасл” (Англія) – 0:0, “Пары Сен-Жермен” (Францыя) – “Барусія” (Дортмунд, Германія) – 2:0;

G – “Манчэстар Сіці” (Англія) – “Црвена Звезда” (Белград, Сербія) – 3:1, “Янг Бойз” (Берн, Швейцарыя) – “Лейпцыг” (Германія) – 1:3. 

Н – “Барселона” (Іспанія) – “Антвэрпен” (Бельгія) – 5:0, “Шахцёр” (Данецк, Украіна) – “Порту” (Партугалія) – 1:3.

Сустрэчы групавога этапу завершацца 13 снежня, пасля чаго па дзве лепшыя каманды з кожнай групы выйдуць у 1/8 фіналу ЛЧ. Клубы, якія фінішуюць трэцімі, пяройдуць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Матчы плэй-офф чэмпіёнскай Лігі пройдуць з 13 лютага па 8 траўня 2024 года, фінальны матч адбудзецца 1 чэрвеня на лонданскім стадыёне “Уэмблі”. У вырашальным матчы мінулага сезону “Манчэстар Сіці” з лікам 1:0 адолеў “Інтэр”.

БЕЛТА. Фота з архіва.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў
Выданні

Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў

25 студзеня 2023, 08:1719
Гісторыя Магілёўшчыны. Гетман, які заўсёды перамагаў
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Гетман, які заўсёды перамагаў

26 кастрычніка 2021, 07:3517
Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку
Грамадства

Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку

22 студзеня 2019, 09:4717
Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш
Грамадства

Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш

8 лістапада 2018, 13:1916
Далучайцеся да нас