Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Мюнхене адкрыўся 188-мы па ліку піўны фестываль Актоберфэст

Навіны Германіі. У Мюнхене адкрыўся 188-мы па ліку піўны фестываль Актоберфэст

20 верасня 2023, 05:48 У свеце 54
Навіны Германіі. У Мюнхене адкрыўся  188-мы па ліку піўны фестываль Актоберфэст

16 верасня ў Мюнхене на знакамітым лузе Тарэзіенвізе адкрыўся 188-мы піўны фестываль Актоберфэст, які працягнецца па 3 кастрычніка. Тысячы наведвальнікаў у казачнае надвор’е штурмавалі велізарную тэрыторыю і апынуліся ў піўных намётах. У 12.00 па мясцовым часе адбылося афіцыйнае адкрыццё, была адкрыта першая бочка піва, паведамляе партал BR.de.

Калі неўзабаве пасля 9:00 адкрыліся ўваходы, многія пабеглі, каб заняць месца ў намёце. Тысячы людзей сабраліся на фестывальнай пляцоўцы перад афіцыйным адкрыццём Актоберфэсту.

Па старадаўняй традыцыі першая бочка піва на Актоберфэсце заўсёды падаецца ў шатры Шатэнхамель. Бургамістр Мюнхена Дитер Райтэр пад захопленыя воклічы выбіў затычку двума ўдарамі малатка. Затым раздаўся гучны крык: “O” zapft ist!”, што азначае “Адкаркавана!”. Першы кухаль быў перададзены прэм’ер-міністру Баварыі Маркусу Зедару.

Чакаецца, што шэсць мільёнаў наведвальнікаў прыбудуць на свята да 3 кастрычніка. Прагноз надвор’я лепшы, чым летась, калі яго наведалі каля 5,7 мільёна чалавек. Адмысловых засцярог з нагоды каронавіруса больш няма. Гэтым разам свята працягнецца 18 дзён, што на два дні даўжэй, чым звычайна. Яно было падоўжана пасля першых выходных кастрычніка да 3 кастрычніка – аўторка.

На тэрыторыі фестывалю ўсталяваны 17 вялікіх піўных шатроў і два дзясяткі намётаў паменш. Таксама пабудавана 200 шапікаў і 160 забаўляльных атракцыёнаў.

Літровы кухаль піва (Mass) каштуе ад 12,60 да 14,90 еўра, што ў сярэднім, прыкладна, на 6,1 адсотка больш, чым у мінулым годзе. Упершыню на народным свяце будуць усталяваны чатыры дыспенсеры з бясплатнай пітной вадой. Сярэдняя цана літра сталовай вады ў піўных намётах складае каля 10 еўра.

Аляксандр Саможнеў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
Далучайцеся да нас