Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Аўтару “Запісак Самсона Самасуя” – 130

Аўтару “Запісак Самсона Самасуя” – 130

20 верасня 2023, 07:52 літаратура 18
Аўтару “Запісак Самсона Самасуя” – 130

13 верасня споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка-сатырыка і краязнаўца Андрэя Мрыя (Андрэя Шашалевіча, 1893-1943).

Андрэй Мрый нарадзіўся на Краснапольшчыне ў сям’і валаснога пісара. Атрымаў семінарскую адукацыю. Ваяваў на франтах Першай сусветнай вайны, а потым, пасля рэвалюцыі, добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі, з 1921 па 1926 год працаваў настаўнікам у Краснаполлі (выкладаў гісторыю і фрацузскую мову).

Разам з братам Васілём, у будучым вядомым беларускім драматургам, сястрой Настассяй – таленавітай мастачкай і яе мужам скульптарам Аляксандрам Грубэ стварыў у раёне народны тэатр, арганізаваў у шко-ле драматычны і літаратурны гурткі. У гэты час з’явіліся і першыя выступленні Андрэя Мрыя ў друку. Пачынаў ён як селькор, з газетных нататкаў, прысвечаных розным падзеям вясковага жыцця. Збіраў народную лексіку, пасылаў яе ў Слоўнікавую камісію Інбелкульта ў Менск. У жніўні 1926 года Андрэй Мрый пераехаў у Менск, дзе стаў супрацоўнікам часопіса “Наш край”, а потым інспектарам Цэнтральнага бюро краязнаўства Беларусі (1926-1930). Яркай з’явай ранняй творчасці Андрэя Мрыя з’яўляецца рэалістычнае апавяданне “Няпросты чалавек” (1927). Пісьменнік упершыню ў беларускай літаратуры смела паказаў змрочныя бакі гарадскога жыцця – распуснасць і начныя гулянкі.

У 1929 годзе ў трох нумарах часопіса “Узвышша” быў надрукаваны сатырычны раман Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя” (поўнасцю апублікаваны толькі ў 1988 годзе). Твор адразу заваяваў папулярнасць у чытачоў, а імя галоўнага героя стала мянушкаю абмежаваных кар’ерыстаў і прыстасаванцаў. У рамане аўтар паставіў перад сабой задачу па-казаць тыповага выскачку Самасуя, які ў імя кар’еры і славы назаўжды пакідае родную хату, забываецца пра бацькоў і пачынае займацца тым, да чаго не меў ні прызвання, ні схільнасцяў. У творы шмат яркіх народных пры-мавак і выслоўяў, якія дапамагаюць аўтару больш поўна раскрыць народныя характары. Значэнне гэтага твора далёка перасягае значэнне творчасці аднаго пісьменніка. Паводле рамана пастаўлены тэлефільм “Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя” (1990). Адраджэнню нацыянальнай культуры, фальклору, народных звычаяў прысвечаны яго падарожныя нарысы і краязнаўчыя нататкі “Па Гомельскай акрузе”, “На кірмашы”, “Асвета масаў у Краснапольскім раёне”, “Цар Максімілян” у вёсцы” ды іншыя творы. Для іх характэрны яркая сатырычная накіраванасць, натура-льнасць, складаныя жыццёвыя сітуацыі, рэальная праўда жыцця, паказ няпростых чалавечых характараў. У 1934 годзе пісьменнік быў рэпрэсаваны. Пакаранне адбываў у сібірскіх лагерах. Пра свае “блуканні па пакутах” літаратар балюча расказаў у лісце “Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну” (апублікаваны ў 1988 годзе). Навелы, аповесці і раман з лагернага жыцця “Жывы дом”, напісаныя ў ссылцы, канфіскаваны і пакуль не выяўлены. Праз дзевяць гадоў Андрэй Мрый быў вызвалены з лагера, але, цяжка хворы, дамоў не даехаў. Памёр ён 8 кастрычніка 1943 года. Рэабілітаваны ў 1961 годзе.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1418
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5417
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5516
Далучайцеся да нас