Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

19 верасня 2023, 22:41 літаратура 264
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

У выдавецтве “Чатыры чвэрці” выйшла завяр-шальная частка прыгодніцка-фэнтэзійнай трылогіі на падставе беларускай міфалогіі “Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд”.

Новыя гісторыі адбываюцца на Каляды. Снежныя забавы, калядаванне да глыбокай ночы… А што за Каляды без цудаў? Юныя брат і сястра Янка і Мілана вырашаюць ізноў выправіцца да сваіх сяброў – наведаць таямнічае каралеўства Сварга, уваход у якое пралягае праз старажытнае люстэрка ў дзедавай каморы. Здавалася б, пасля апошніх перамог там павінен быў настаць супакой. Але, калі ў каралеўстве Сварга цяпер так і было, то ў іх сяброў усё было далёка не так добра – на іх землі, суседняе каралеўства Вагорыя, напала бязлітасная вядзьмарка Маразанна, якая кіруе вятрамі і здольная ўсё ператварыць у лёд і якой верна служаць Падвей і паветрыкі.

Юных герояў чакаюць яшчэ больш цяжкія выпрабаванні: ім давядзецца прабірацца ўначы скрозь жудасныя могілкі, спаткацца са Змяіным каралём, выявіць небывалую кемлівасць, каб разгадаць шэраг загадак у пошуках таемнага пакою, дзе схава-ная магутная чароўная зброя. А яшчэ – упершыню выправіцца ў палёт на Цмоку, каб знайсці загадкавы горны народ – таямнічыя вілы, феі, якія здольныя прадказваць, што было і што будзе. І ўсё гэта, каб даць адпор магутнай вядзьмарцы, якую, апроч дыяментаў і бляску ільду, нічога не цікавіць і не кранае яе бяздушнае халоднае сэрца.

Дапамогуць адважным юнакам у барацьбе Цмок, браты-волаты Вярнігара і Вярнідуб, бабралакі, мядзведзялакі і ўсе, хто мае адважнае сэрца і прагне жыць свабодным. Юных герояў чакаюць адданыя сябры і новыя знаёмствы, і яшчэ больш неверагодныя прыгоды і слаўныя бітвы.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5819
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
Старабеларускі перыяд беларускай мовы
Мова

Старабеларускі перыяд беларускай мовы

4 верасня 2020, 08:3918
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Далучайцеся да нас