Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Мудрагелістыя назвы нямецкіх страваў, якіх пабойваюцца замежнікі

Навіны Германіі. Мудрагелістыя назвы нямецкіх страваў, якіх пабойваюцца замежнікі

15 верасня 2023, 06:31 У свеце 1
Навіны Германіі. Мудрагелістыя назвы нямецкіх страваў, якіх пабойваюцца замежнікі

Практычна ў любой краіне свету ёсць мудрагелістыя назвы страў, якія складана растлумачыць і зразумець замежнікам, і Германія – не выключэнне. Расійская турыстка пералічыла ў сваім Дзэн-канале “Адна ў чужым горадзе” 10 нямецкіх ласункаў, назвы якіх дзіўна гучаць і прымушаюць недасведчаных вандроўнікаў уздрыгваць і адмаўляцца каштаваць.

У нас усе ўжо прывыклі да такіх страў, як “селядзец пад футрам”, “бульба ў мундзіры” ці кабачковая ікра, і толькі замежнікі могуць задавацца пытаннямі: “Навошта рыбе футра, а бульбе мундзір?” і “Як кабачкі адкладваюць ікру?”. У Германіі прыкладна тая ж сітуацыя. Толькі назвы парой больш дзіўныя і зусім незразумелыя  замежнікам.

  1. Фальшывы заяц – Falscher Hase. Да зайцаў і трусоў страва не мае ніякага дачынення, і іх мяса ў складзе няма. Насамрэч гэта мясны рулет з сумесі свінога і ялавічнага фаршу, куды дадаюць соль і перац, вараныя яйкі, цыбулю, булку і паніровачные сухары, а затым запякаюць.
  2. Крык катоў – Katzengeschrei. Таксама не мае дачынення да катоў. Для падрыхтоўкі стравы немцы бяруць першыя, якія трапіліся, прадукты з халадзільніка, напрыклад, макароны, гародніну і каўбасы, а далей смажаць на патэльні з дабаўленнем яйкаў, марынаваных агуркоў і спецый.
  3. Палова пеўня – Halber Hahn – і Дужы Макс – Strammer Max. Гэта назвы бутэрбродаў. У “Палове пеўня” – гарчыца, сыр і марынаваныя агуркі, у “Максе” – вяндліна і смажанае яйка.
  4. Пірог рускай даяркі – Russisches Milchmаdchenkuchen. У Расіі гэты торт на аснове згушчанага малака завуць “Малочная дзяўчынка”, але немцам аказаліся бліжэй даяркі.
  5. Мёртвая бабуля – Tote Oma. Вонкава нагадвае крывавую кашу, рыхтуецца з крывяной каўбасы “Grаtzwurst” і падаецца з варанай бульбачкай, а таксама кіслай капустай.
  6. Мёртвая цётка – Tote Tante. Гэта дэсерт на аснове гарачага шакаладу з ромам і ўзбітымі вяршкамі.
  7. Гумовы арол – Gummiadler. Гэта распаўсюджаная на поўдні Германіі і ў Аўстрыі назва для смажаных куранятаў.
  8. Пячоначны сыр – Leberkаse. “Як вы, напэўна, здагадаліся, ні печані, ні сыру ў гэтай страве няма”, – насамрэч так называюць мясны хлеб з ялавічыны і свініны, любімы баварцамі.
  9. Ручны сыр з музыкай – Handkаse mit Musik. Гэта страва гесенскай кухні на аснове сыру ручнога вырабу. За музыку адказвае марынаваная ў яблычным воцаце цыбуля з перцам і кменам, якая размяшчаецца зверху.
  10. Халодны сабака – Kalter Hund. Гэта нявінны дэсерт з шакаладу і печыва, падобны на нашую шакаладную каўбасу.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы
Выданні

Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы

22 ліпеня 2019, 11:1321
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3418
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!

7 красавіка 2021, 00:3518
Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

26 кастрычніка 2018, 08:4517
Далучайцеся да нас