Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Нашы памяць і боль

Нашы памяць і боль

31 жніўня 2023, 02:47 Грамадства 36
Нашы памяць і боль

Кніга – самая лепшая форма памяці. Генацыд не мае тэрміну даўнасці, а праца, якая праводзіцца ў бібліятэках Лідчыны па гістарычнай спадчыне – гэта жывая памяць для падрастаючага пакалення.

У жніўні ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” адбыўся адкрыты дыялог “Боль без тэрміну даўнасці”, тэма якога – генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі мерапрыемства падрыхтавалі тэматычныя выступленні, пасля чаго правялі дыскусію, падчас якой былі ўзняты пытанні аб гістарычнай памяці, подзвігу беларускага народа, зверствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў, цане чалавечага жыцця. Таксама ўвазе ўдзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена выстава “Не мае права забыцця”. Падабраны матэрыял стаў наглядным тлумачэннем аб самай страшнай старонцы Другой сусветнай вайны – канцлагерах і іх ахвярах.

Пазнаёміць з трагедыяй Халакосту як адным з прыкладаў бесчалавечнай палітыкі нацыстаў была прызвана гутарка “Халакост у асобах. Міхла Сасноўская з Наваградка”, якая прайшла ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2”. Асноўная ўвага на сустрэчы была нададзена дзяўчынцы з Наваградка, якая стала абагульненым вобразам  жудасных ахвяр вайны, якіх знішчалі за тое, што яны другой расы ці нацыянальнасці. А яшчэ гаворка ішла пра мужнасць людзей з наваградскага гета, якія здзейснілі падкоп і выратаваліся, не скарыліся. Прысутныя пазнаёміліся з помнікам ахвяр Халакосту, які ўстаноўлены ў г. Наваградак.

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” была праведзена гутарка “Генацыд – памяць і боль беларускай зямлі”. Удзельнікі мерапрыемства расказалі пра сваё пасляваеннае дзяцінства. Успаміналі аб сваіх уражаннях ад наведвання спаленых вёсак. Гаварылі аб неабходнасці захоўваць мір, помніць тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 5” запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак на ўрок памяці “Без тэрміну даўнасці”. Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі прадстаўлены факты і лічбы аб людзях, якія пацярпелі і загінулі ў нямецкіх канцлагерах, а таксама былі прагледжаны дакументальныя відэаматэрыялы з успамінамі тых, хто выжыў, вязняў канцлагера Асвенцым.

Памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб злачынствах фашызму на беларускай зямлі трэба захоўваць і перадаваць падрастаючаму пакаленню, каб здабы-ваць урокі з мінулага і не дапусціць паўтарэння генацыду ў сучаснасці і будучыні.

Кацярына Сандакова,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас