Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пілі-елі, пакуль не запелі. Фестываль “Мотальскія прысмакі”

Пілі-елі, пакуль не запелі. Фестываль “Мотальскія прысмакі”

17 жніўня 2023, 21:01 Культура 45
Пілі-елі, пакуль не запелі. Фестываль “Мотальскія прысмакі”

Калі вы не бачылі, як каўбасы вязуць па вуліцы трактарам, як з яблыкаў будуюць цэлую піраміду, як капу звычайнай саломы хутка могуць ператварыць у зубра, і вы не ведаеце, што такое “выхілясы”, то вам дакладна сюды – у Моталь, на фальклорна-гастранамічны фестываль, які ў мінулую суботу сабраў гасцей дванаццаты раз.

Апошнім часам фэст праводзіцца раз у два гады. У Моталь, як і раней, прыехалі тысячы людзей. На афіцыйным адкрыцці свята згадвалі, што ў розныя гады ўдзельнікамі фестывалю станавіліся госці з многіх краін. На гэты раз Расія, Малдова, Арменія, Азербайджан, Туркменістан, Карэя, Ізраіль прадстаўлены дыяспарамі, што пражываюць на тэрыторыі Беларусі. На канцэртах гучалі песні, мільгалі танцы многіх народаў свету. “Гэта яшчэ адно сведчанне нашага адзінства, братэрства, адкрытасці”, – падкрэсліў старшыня Іванаўскага райвыканкама Анатоль Ткачук.

Як і бывае на падобных мерапрыемствах, на галоўнай вуліцы разгарнуўся вялікі горад майстроў. Рамеснікі, умельцы прадавалі ганчарны посуд, вырабы з лазы і саломы, прапаноўвалі арыгінальныя сувеніры. На фэст прыехала больш за сотню майстроў з розных куткоў Беларусі. Было шмат вышываных вырабаў, багата прадстаўлена ткацтва, вязанне, а таксама сучасныя віды мастацтва (бісерапляценне, кампазіцыі з сухацветаў і шмат іншых). Прадукцыю прапаноўвалі і гандлёвыя арганізацыі. Так што ніхто дакладна без падарунка сабе альбо блізкім не з’ехаў.

Але ж баль, як заўсёды, правілі прысмакі. Зранку наведвальнікаў фестывалю сустракалі самыя розныя гастранамічныя падворкі. Іх падрыхтавалі школы, сельскія Саветы, Дамы культуры, сельгаспрадпрыемствы і руплівыя мотальскія гаспадыні…

У нядзелю, у другі дзень фэсту, адбыўся круглы стол “Нацыянальная кухня – ключ да дружбы народаў”, пройдуць выстава-кірмаш выпечкі, мнагажанравы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці, стол сяброўства “Прысмакі для гасцей з усіх валасцей”. І завяршыў свята гала-канцэрт з узнагароджаннем калектываў-удзельнікаў.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Далучайцеся да нас