Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Віцебску пасля аднаўлення адкрылі Вялікую Любавіцкую сінагогу

У Віцебску пасля аднаўлення адкрылі Вялікую Любавіцкую сінагогу

2 жніўня 2023, 07:19 Грамадства 8
У Віцебску пасля аднаўлення адкрылі Вялікую Любавіцкую сінагогу

Будынак сінагогі знаходзіцца на Рэвалюцыйнай вуліцы недалёка ад чыгуначнага вакзала. Ён з’яўляецца часткай гістарычнага цэнтра горада, і мае статус гістарычна-культурнай каштоўнасці, як адзіная ацалелая да нашых дзён сінагога Віцебска мінулых стагоддзяў. Па словах экспертаў і гасцей, якія прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця, яшчэ некалькі гадоў – і будынак было б не выратаваць, паведамляюць “Витебские вести”. У адноўленага аб’екта вялікі турыстычны патэнцыял. Побач з ім размяшчаецца дом Марка Шагала, і ёсць усе падставы лічыць, што сям’я мастака наведвала сінагогу. Акрамя таго, яна будзе не толькі месцам для малітваў, але і культурна-асветніцкім цэнтрам з выставамі, прэзентацыямі, яе дзверы будуць адчынены для ўсіх ахвочых.

Жанна Жалевіч распавядае:

– Лехаім! Мазаль тоў!

Год таму Іцхак Коган – галоўны рабін Маскоўскай сінагогі сказаў, што Любавіцкая сінагога будзе адкрыта 30 ліпеня 2023. Так і адбылося! А да гэтага два гады ўзгаднялі дазвол яўрэям аднавіць руіны.

На пачатак 20 стагоддзя ў Віцебску было амаль 60% яўрэяў. Любавіцкая сінагога – была адной з трох вялікіх мураваных, а яшчэ каля сотні было малітоўных дамоў.

У 1923 г. сінагогу закрылі. Пазней змясцілі клуб , а потым склады. Добра, што хоць руіны засталіся. Іншым канфесіям нават і так не пашчасціла.

Галоўны віцебскі рабін Леанід Томчын расказаў, што на руінах яўрэйскай святыні было напісана: “Тут няма бога”. Ад сёння адноўлены будынак будзе напаўняцца малітвамі і Богам.

Нічога не разумеўшы ў іудаізме, я запёрлася ў памяшканне на першым паверсе. Аказалася – гэта малельня для мужчын – яны нясуць рэлігію ў хату. А для жанчын балкон на другім паверсе.

Убранне залаў сціплае. Ззяюць золатам толькі жырандолі. Кнігі з малітвамі на іўрыце і транскрыпцыяй на кірыліцы ў драўляных шафах, лаўкі для вернікаў і ўсё. Не павінна раскоша адцягваць увагу ад Бога.

Фінансавалі аднаўленне Віцебскай сінагогі яўрэі ўсяго свету.  Я пазнаёмілася з Фрыдай Давыдаў з Віцебска, якая таксама набыла цагліну для гэтай сінагогі.

Ведаеце, што Шагал быў хасідам? Гэты напрамак іудаізму родам з Беларусі. Сінагога – хасідская.

На ўваходе вісіць партрэт апошняга Віцебскага равіна Шмерля -Лейбы Медальё. Яго расстралялі ў 1938.

Сёння яго праўнучка прыехала ў Віцебск, каб ушанаваць памяць дзеда.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы
Выданні

Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы

22 ліпеня 2019, 11:1321
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3418
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!

7 красавіка 2021, 00:3518
Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

26 кастрычніка 2018, 08:4517
Далучайцеся да нас