Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вызначылі, як будуць здаваць моўны тэст ахвотныя атрымаць беларускае грамадзянства

Вызначылі, як будуць здаваць моўны тэст ахвотныя атрымаць беларускае грамадзянства

25 ліпеня 2023, 20:43 Мова 43
Вызначылі, як будуць здаваць моўны тэст ахвотныя атрымаць беларускае грамадзянства

У Беларусі зацвердзілі інструкцыю па ацэнцы ўзроўню ведання адной з дзяржаўных моў у межах, неабходных для зносін, для асобы, якая падае заяву аб набыцці беларускага грамадзянства. Зроблена гэта пастановай МУС і МЗС ад 22 чэрвеня 2023 года № 138/9, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Паводле зацверджаных правіл, заяўнік мае выконваць тэст у пісьмовай форме. Ягоныя пытанні зац-вярджаюцца першым намеснікам міністра ўнутраных спраў і перыядычна абнаўляюцца не радзей за адзін раз на 5 гадоў.

Рыхтуе пытанні Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС з удзелам супрацоўнікаў устаноў адукацыі. Праводзіць тэст службовая асоба органа ўнутраных спраў або органа дыпламатычнай службы, які прымае дакументы па набыцці грамадзянства.

Выбірае, якую дзяржаўную мову будзе здаваць, заяўнік, абедзве ведаць не патрабуецца.

На выкананне тэсту адводзіцца 45 хвілін. Адказы запаўняюцца ў прысутнасці службовай асобы разборлівым почыркам.

Выкарыстанне прылад для прыёму, захоўвання, перадачы звестак, а таксама даведачнай інфармацыі на любым носьбіце не дазваляецца. Калі заяўнік з-за фізічных недахопаў або хваробы не можа ўласнаручна выканаць і падпісаць тэст, дапускаецца запаўненне тэсту са слоў заяўніка службовай асобай.

Вынікі тэставання лічацца адмоўнымі пры колькасці праві-льных адказаў менш за 60 працэнтаў, пры парушэнні парадку тэставання, пры адмове ад тэставання.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас