Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Зажынкі на Лідчыне

Зажынкі на Лідчыне

18 ліпеня 2023, 21:19 Грамадства, Культура 32
Зажынкі на Лідчыне

6 ліпеня на ўчастку аднаго з палёў сельгаспрадпрыемства “Ёдкі-Агра” пры ўдзеле Лідскага райвыканкама, старшыняў і дырэктараў сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікоў райкама прафсаюзу працаўнікоў АПК, механізатараў, артыстаў і святароў адбылося свята першага снапа, вядомае спрадвеку як Зажынкі.

Абрад і сутнасць Зажынак, як паказала цяперашняе мерапрыемства каля вёскі Гарні, у Лідскім раёне захоўваюць дбайнна. Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” напоўнілі свята незвычайным зместам. Першыя зжатыя каласы са словамі прывітання, з добрымі пажаданнямі і надзеяй на добры ўраджай жняі ўручылі старшыні райвыканкама Сяргею Ложачніку. У адказ прагучалі словы падзякі хлебаробам за працу і пажаданні хуткага і ўраджайнага жніва.

Дарэчы, падчас цяперашняга жніва сельскагаспадарчым арганізацыям неабходна абмалаціць 16,5 тыс. гектараў збожжавых і зернебабовых і 2,3 тыс. гектараў кукурузы на збожжа. Акрамя таго, прыбраць 4,0 тыс. гектараў зімовага рапсу. У лік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб з улікам піваварнага ячменю запланавана паставіць 7,9 тыс. тон збожжа. Чаканы валавы збор збожжавых і зернебабовых культур у вазе пасля дапрацоўкі складзе 60,8 тыс. тон пры ўраджайнасці 37,7 цэнтнера з гектара. Для атрымання запланаванага аб’ёму збожжа і атрымання якаснага насеннага матэрыялу больш за 20 адсоткаў плошчаў збожжавых культур засеяна насеннем элітных гатункаў.

Па словах кіраўніка раёна, падчас жніва на лідскіх палях будуць працаваць 65 збожжаўборачных камбайнаў, што дазволіць правесці ўборку збожжавых на працягу 20 дзён.

Паводле В. Капцэвіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас