Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гаварыць па-беларуску

Гаварыць па-беларуску

18 ліпеня 2023, 21:41 Мова, Навука 25
Гаварыць па-беларуску

Зроблены важны крок у штучным сінтэзе беларускага маўлення

 

На сайце праекта “Беларускі N-корпус”, дзе над стварэннем Нацыянальнага корпуса беларускай мовы працуе сектар камп’ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, з’явіўся першы сінтэзатар беларускага маўлення.

Новая магчымасць пашырыць гарызонты распаўсюджвання беларускай мовы.

Спецыялісты адзначаюць, што даўно шукалі магчымасць стварыць сінтэзатар і цяпер свае першыя вынікі ў гэтым кірунку зрабілі даступнымі для ўсіх у раздзеле “Фанетычны канвертар і сінтэз маўлення” на сайце “Беларускага N-корпуса”.

Сінтэзатар зроблены па слядах беларускамоўнай мадэлі для агучвання тэксту “Беларускі тэкст-у-маўленне” і выкарыстоўвае тыя самыя запісы для навучання, якія былі сабраны праектам donar.by. На сайце праекта donar.by можна як запісаць (“ахвяраваць”) свой голас, так і праверыць ужо зробленыя запісы. Ухваленыя запісы трапляюць у набор даных Common Voice, які распаўсюджваецца пад свабоднай ліцэнзіяй і закліканы дапамагаць распрацоўшчыкам ствараць прылады для распазнавання маўлення. Менавіта гэтай магчымасцю і скарысталіся навукоўцы з Акадэміі навук.

Дэманстрацыя сінтэзу беларускай мовы.

Цяпер на сайце “Беларускага N-корпуса” можна зрабіць фанетычную транскрыпцыю любога беларускага тэксту паводле правілаў Міжнароднага фанетычнага алфавіта (IPA), або так званай “школьнай транскрыпцыі”, якая шырока распаўсюджана ў айчынным мовазнаўстве. Для большасці слоў канвертар здольны самастойна падабраць і паставіць націскі для карэктнай сінтэзацыі маўлення, для больш рэдкіх словаў, напрыклад, уласных назваў, ёсць магчымасць паставіць націск самастойна. У цяперашняй тэставай версіі максімальны памер тэксту для агучвання абмежаваны 2000 знакаў.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Навукова-практычная канферэнцыя  "ХIІ Лідскія чытанні".
літаратура

Навукова-практычная канферэнцыя "ХIІ Лідскія чытанні".

26 красавіка 2025, 06:4016
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову
Мова

Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову

2 лютага 2022, 07:5516
Далучайцеся да нас