У суботу ўсе дарогі вялі ў Александрыю, дзе чарговы раз прайшло рэспубліканскае свята “Купалле”. Маштабны фестываль у Шклоўскім раёне даўно стаў неад’емным элементам беларускага лета. Самабытныя рамёствы, спартыўныя пляўцоўкі, літаратурныя імпрэзы, выстаўкі тэхнікі – цікава ўсім і кожнаму. Сёлета “Купалле” выйшла за беларускія межы – на свята ў Александрыю прыехалі дэлегацыі 20 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, пяць з іх на чале з губернатарамі. Арганізатары прадставілі шэраг новых ідэй, якія ўдала аб’ядналіся з нязменнымі элементамі фестывалю. Традыцыйна ўдзел у свяце прыняў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сваё выступленне кіраўнік дзяржавы пачаў на беларускай мове.
– Ізноў Александрыя паклікала сяброў – і вось мы разам. Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках. Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б’ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі. Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Гледзячы на размах гэтага свята, я кожны разлаўлю сябе на думцы: наш фестываль увасабляе ўсё, што мы з гонарам называем сваімі спрадвечнымі каштоўнасцямі”.
Па яго словах, гэта каштоўнасць чалавечых адносін, пабудаваных на сяброўстве, павазе, гасціннасці. Тут усё гэта ёсць. Гэта каштоўнасць свайго роду, які працягваецца дзякуючы моцным традыцыйным сем’ям, клопату пра бацькоў, любові да дзяцей. Прэзідэнт заўважыў, што кожны год у Александрыю едуць сем’ямі і беларусы, і госці.
“Наш фестываль таксама ўвасабляе каштоў-насць гістарычнай памяці. Памяці пра сваё слаўнае мінулае, пра тое, што Беларусь – наша зямля і карані нашы – старажытныя. Гэтую сувязь стагоддзяў мы адчуваем тут асабліва востра. І менавіта тут мы разумеем каштоўнасць нашага культурнага кода. У ім з самага пачатку закладзена імкненне беларусаў да справядлівасці, высокая маральнасць і патрыятызм. Менавіта на такіх прынцыпах стваралася і развіваецца сёння наша нацыянальная дзяржава”, – сказаў Прэзідэнт. Ён заўважыў, што нам штодзённа навязваюць так званыя ўніверсальныя каштоўнасці. “Але яны не для нас. Глабальная дзяржава будучыні – гэта ўтопія. Свет ніколі не будзе монакультурным”, – канстатаваў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім дабра, міру і яскравых уражанняў ад музычнага спектакля.
Уся Беларусь дэманстравала на свяце сваё ўмельства і майстэрства.
А на цэнтральнай сцэне фестывалю разгарнуўся галоўны канцэрт – народнае шоў “Будзе вельмі цікава”. У аснове канцэрта – творчае спаборніцтва двух аграмястэчак – Копысі і Александрыі. Сюжэт пастаноўкі разгарнуўся вакол камічных персанажаў Дзеда і Бабы (акцёр тэатра і кіно Уладзімір Варанкоў і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вольга Няфёдава), якія паспрачаліся, якое аграмястэчка больш му-зычнае. Дзед сцвярджае, што Копысь, а Баба – што Александрыя. Суддзямі сталі гледачы мерапрыемства, якія сваімі апладысментамі ацэньвалі кожны нумар. Перад імі выступілі народныя артысты Беларусі, прадстаўнікі таленавітай моладзі, пераможцы тэлевізійных праектаў. Завяршылася свята музычным шоў і запальваннем купальского вогнішча.
Валерыя СЦЯЦКО,
“Звязда”, ам. Александрыя. Фота БелТА.