Штудыенкалег (Studienkolleg) – падрыхтоўка ў нямецкі ўніверсітэт
Штудыенкалег (Studienkolleg) – гэта каледж, дзе студэнты з іншых краін праходзяць навучанне, якое дапаможа ім кампенсаваць розніцу паміж сістэмамі нямецкай і замежнай да-ВНУ-скай адукацыі і падрыхтаваць маладых людзей да навучання ў ВНУ на нямецкай мове. Па заканчэнні Штудыенкалега студэнты здаюць выпускны іспыт (Feststellungsprаfung ці FSP), пасля паспяховай здачы якога, яны могуць паступіць у любы нямецкі ўніверсітэт. Штудыенкалегі даюць магчымасць палепшыць веды нямецкай мовы. Акрамя таго, яны рыхтуюць студэнтаў да ўніверсітэцкага жыцця і структуры навучання ў нямецкіх універсітэтах.
Падрабязней
Адна з асноўных умоў для залічэння ў штудыенкалег – пацверджаныя веды нямецкай мовы на мінімальным узроўні В2 (у залежнасці ад абранага ШК). У выпадку неабходнасці кансультанты Study In дапамогуць падабраць моўныя курсы ў любым горадзе Германіі з аптымальнымі ўмовамі пражывання.
Плынь ахвотнікаў прайсці навучанне ў Studienkolleg увесь час расце, і, нягледзячы на тое, што залічэнне праводзіцца два разы ў год, лік абітурыентаў па-ранейшаму перавышае колькасць навучальных месцаў. Таму рэкамендуем пачаць працэдуру афармлення як мага раней – правільна запоўніць заяву, сабраць дакументы і падрыхтавацца да здачы іспытаў. Нашы кансультанты акажуць усю неабходную дапамогу ў арганізацыі працэсу.
Курсы штудыенкалега (Fachkurse im Studienkolleg)
Што такое “курсы” ў штудыенкалегах
Калі ў вас пакуль няма права прамога паступлення ў нямецкія ВНУ (напрыклад, калі вы толькі скончылі 11 класаў), то вы будзеце накіраваны спачатку на вучобу ў штудыенкалег. У штудыенкалегах прапануецца некалькі курсаў (Fachkurs), “прывязаных” да адпаведаных кірункаў вучобы ў нямецкіх ВНУ.
Гэта значыць, у залежнасці ад таго, на якую наву-чальную праграму ў нямецкую ВНУ вы плануеце паступаць, вы будзеце накіраваны на адпаведны курс у штудыенкалеге.
Тыпы штудыенкалегаў:
Універсітэт і прыкладная навука
Штудыенкалегі могуць быць дзяржаўнымі ці прыватнымі. Дзяржаўныя бясплатныя (спаганяецца сяместравы ўнёсак) і прапануюць больш агульныя тэмы курсу. У прыватных Studienkollegs навучанне платнае, але яны могуць падысці тым студэнтам, якім патрэбны адмысловыя ўніверсітэцкія курсы.
Тэма навучальнай праграмы і тып універсітэта, у якім вы плануеце вучыцца ў Германіі, паўплываюць на тып Studienkolleg, у які вам трэба паступіць, паколькі розныя тэмы могуць мець розныя падыходы да навучан-ня: G, W, T і г.д.
Штудыенкалегі падзяляюцца на два розныя тыпы: Універсітэцкія і Прыкладныя. Гэтае адрозненне вельмі важнае, паколькі ў залежнасці ад таго, які тып вы абераце, перад вамі адкрыюцца розныя шляхі.
Што абазначаюць літары G, W, T і г.д.?
Літары пазначаюць вобласць навучання на нямецкай мове. Для ўніверсітэцкіх штудыенкалегаў гэта толькі адна літара:
G: Geisteswissenschaften (гуманітарныя навукі).
W: Wirtschaft (бізнэс).
T: Technik (тэхніка).
M: Medizin (медыцына).
S: Sprachen (мовы).
Для Studienkollegs ва ўніверсітэтах прыкладных навук прадметы маюць дзве літары:
GD: Gestaltung/Design (дызайн).
TI: Technik/Ingenieurwissenschaften (тэхніка/інжынерыя).
WW: Wirtschaftswissenschaften (бізнэс/эканоміка).
SW: Sozialwissenschaften (сацыяльныя навукі).
Арганізацыя вучобы ў Штудыенкалеге
Адукацыйны курс Studienkolleg уключае вывучэнне ад 5 да 7 прадметаў, заняткі праходзяць на працягу 28 – 32 гадзін у тыдзень. У адрозненне ад універсітэта, дзе прысутнасць на лекцыях – справа добраахвотная, наведванне заняткаў і здача іспытаў у штудыенкалегах з’яўляюцца абавязковымі. Навучанне доўжыцца два семестры, пасля кожнага з якіх, як і ва ўсіх ВНУ, праходзіць сесія. Апроч гэтага, амаль кожны тыдзень у ШК праходзяць кантрольныя работы і залікі. Курс навучання ў такім каледжы разлічаны ў сярэднім на адзін год. Але пры атрыманні нездавальняльных адзнак студэнтам даецца магчымасць паўтарыць семестр.
Падача дакументаў
Для паступлення ў Studienkolleg у Германіі заявы звычайна падаюцца не наўпрост у штудыенкалег, а ў адну з ВНУ федэральнай зямлі, дзе знаходзіцца ШК ці ва ўніверсітэт у выпадку, калі абраная ВНУ працуе з гэтай установай. Але ёсць і выключэнні, пры якіх дакументы падаюцца наўпрост у штудыенкалег.
Кошт навучання
Вучоба ў штудыенкалегах як правіла бясплатная, трэба выплачваць толькі невялікі семестравы студэнцкі збор. Але ёсць і выключэнні – платныя штудыенкалегі.
Патрэбныя веды нямецкай
Навучанне ў ШК праходзіць вылучна на нямецкай мове і нават калі вы ў будучыні жадаеце вучыцца на ангельскай, для вучобы ў штудыенкалезе ўсё адно патрэбны веды нямецкай. Нягледзячы на наяўнасць уступнага іспыту па нямецкай мове, для падачы дакументаў у штудыенкалег вам усё адно трэба дакументальна даказаць веды нямецкай на ўзроўні В1 ці В2 (у залежнасці ад абранага ШК). У некаторых ШК магчыма вызваленне ад уступнага іспыту па нямецкай пры паданні моўных сертыфікатаў вызначанага ўзроўню (напрыклад, DSD II ці TestDaF 4444). Вы маеце перавагу перад іншымі абітурыентамі, калі пры падачы дакументаў прыкладваеце сертыфікат з добрым вынікам іспыту TestAS.
Штудыенкалег экстэрнам
Ёсць магчыма здаць выніковы іспыт (Feststellung-sprаfung) экстэрнам, гэта значыць не наведваючы год штудыенкалег. Але нельга недаацэньваць складанасць гэтага іспыту. Навучэнцы, якія наведваюць штудыенкалег, на працягу цэлага года па 30 гадзін заняткаў у тыдзень рыхтуюцца да гэтага іспыту. Калі вы здаяце Feststellungsprаfung экстэрнам, то вы, хоць і не марнуеце цэлы год на вучобу ў штудыенкалезе, але вашы шанцы на здачу іспытаў значна памяншаюцца. Паводле статыстыкі прыёмных камісій штудыенкалегаў, адсотак тых, якія здалі выніковы іспыт экстэрнам вельмі нізкі. Гэта трэба ўлічваць, бо ў некаторыя штудыенкалегі вас не прымуць, калі вы ўжо хоць раз правальвалі Feststellungsprаfung.
Месца далейшага навучання пасля заканчэння штудыенкалега
Дыплом пра здачу выніковага іспыту ў штудыенкалезе прызнаны па ўсёй Германіі. Гэта значыць пасля любога штудыенкалега вы можаце паступаць у любую ВНУ Германіі (але толькі на спецыяльнасці ў рамках пройдзенага курсу). Але мы настойліва рэкамендуем адразу падаваць дакументы ў штудыенкалег менавіта той федэральнай зямлі, дзе вы плануеце ў далейшым вучыцца ў ВНУ, бо існуе конкурс і абмежаваная колькасць месцаў, і перавага будзе аддавацца ў першую чаргу абітурыентам, якія скончылі штудыенкалег у “сваёй” федэральнай зямлі. Фінансавы бок пражывання ў Германіі мае на ўвазе грашовыя выдаткі парадку 600 еўра ў месяц, прычым у некаторых вялікіх гарадах, такіх як Штутгарт, Мюнхен, Франкфурт-на-Майне і іншых, гэта лічба можа дасягаць 800 еўра і вышэй. Навучэнцы Studienkolleg звычайна маюць абмежаванае права на працу (напрыклад, толькі на вакацыях / па выходных / па святах), а часам зусім не атрымліваюць права на працу. Таму раім загадзя праду-маць парадак фінансавання вашай адукацыі.
Перавагі штудыенкалега:
Зносіны ў натуральным моўным асяроддзі і, як вынік, вольнае валоданне нямецкай мовай.
Магчымасць папоўніць прабелы ў школьных ведах.
Студэнцкія льготы – бясплатнае карыстанне біблі-ятэкамі, універсітэцкай сталовай, льготны праезд у гра-мадскім транспарце, зніжкі ў кіно, тэатры, музеі, спартовыя комплексы і іншае
Практыка паказвае, што выпускнікі Studienkolleg лягчэй адаптоўваюцца ў студэнцкім жыцці, ім лягчэй даецца вучоба, і яны хутчэй і паспяховей заканчаюць навучальныя ўстановы ў адрозненне ад студэнтаў, не прайшоўшых папярэдняга курсу ў каледжы да-ВНУ-скай падрыхтоўкі.
Патрабаванні да паступаючых
Школьны атэстат пра заканчэнне 11 класаў. Пасля каледжа ці тэхнікума трэба адвучыцца год у акрэдытаваным ВНУ.
Моўны сертыфікат пра веды нямецкага Goethe Zertifikat, DSD, USD, telc ці TestDaF не ніжэй В2, чым вышэй узровень – тым больш шанцаў на паступленне.
Навучальная віза – для адкрыцця неабходны дэпазіт 11208 € на блакаваным рахунку ці паручальнік у Германіі. Шэнгенская віза не падыходзіць.
Уступны іспыт – пісьмовы іспыт у Германіі па нямецкай мове (гуманітарны курс) і матэматыцы (тэхнічны, эканамічны, медыцынскі курс).
Study In.