Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”

“Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”

28 чэрвеня 2023, 08:22 Культура 59
“Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”

24-25 чэрвеня ў Дуброўне Віцебскай вобласці  прайшоў XXІX Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне – 2023”.

Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” – грамадска-культурнае, мастацка-творчае мерапрыемства, якое спрыяе развіццю культуры і мастацтва розных народаў, адраджэнню народнай творчасці, асноўнымі мэтамі якога з’яўляецца:

– адраджэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культуры і мастацтва, прылучэнне да іх шырокіх пластоў грамадства;

– развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязяў, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі, падтрымка замежных беларускіх дыяспар;

– эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах народнай песні і яе папулярызацыя;

– арганізацыя вольнага часу насельніцтва;

– паказ дасягненняў у вобласці музычнага, харавога, харэаграфічнага мастацтва, народнай творчасці.

Фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” пачынаўся 28 гадоў таму назад у дзень святкавання 600-годдзя г. Дуброўна, як абласны музычна-песенны агляд. Агляд перарос межы горада, затым вобласці і, нарэшце, рэспублікі, стаў спачатку рэгіянальным, а ў 2004 годзе – міжнародным.

XXIX Міжнародны фэст песні і музыкі сабраў на гасціннай дубровенскай зямлі творчыя калектывы Расіі, Арменіі, Латвіі і Беларусі.

На ўрачыстым адкрыцці фэсту з вітальным словам выступілі Уладзімір Цярэнцеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, і Анатоль Лукашоў, старшыня Дубровенскага райвыканкама.

Удзельнікі фэсту прайшлі маляўнічай калонай па вуліцах Дуброўны.

У адпаведнасці з праграмай фестывалю ў Дуброўне прайшоў канцэрт “Салаўіныя ноткі”. У Дуброўне прайшоў спектакль “Ты памятаеш, Алёша?” У Дубровенскім аздараўленчым лагеры прайшла дыялогавая пляцоўка. Адбылося мноства іншых самых розных мерапрыемстваў.

“Салаўіныя ноткі” сабралі дварослых і юных выканаўцаў.

А пасля гала-канцэрту адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў фэсту і абрад “Пасахі на добрыя шляхі”.

З гонарам прадставіў Гарадзеншчыну на Міжнародным фестывалі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” Народны фальклорны гурт “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раёна.

Некалькі дыпломаў і цудоўны настрой прывезлі лідзяне з берагоў Дняпра.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў
Грамадства

Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў

5 снежня 2018, 08:4317
Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын
Грамадства

Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын

5 снежня 2018, 20:4616
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4916
Далучайцеся да нас