Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Дворышчы адкрылі сезон спаборніцтваў па канкуру

У Дворышчы адкрылі сезон спаборніцтваў па канкуру

8 чэрвеня 2023, 06:54 Спорт 100
У Дворышчы адкрылі сезон спаборніцтваў па канкуру

Канкур – гэта партнёрскі від спорту, дзе вершнік і конь выступаюць як адзінае цэлае. У мінулыя выходныя аматары коней атрымлівалі асалоду ад узрушальнага відовішча: у агм. Дворышча прайшоў чэмпіянат Гарадзенскай вобласці па конным спорце (пераадоленне перашкод).

Дзякуючы падтрымцы старшыні Лідскага райвыканкама Сяргея Ложачніка і неабыякавых бацькоў дзяцей (дакладней сказаць, дзяўчат, бо нашы хлопцы чамусьці гэтым прыгожым відам спорту не цікавяцца), якія трэніруюцца на аддзяленні коннага спорту СДЮШАР № 2 г. Ліды, канкур на Лідчыне жыве і развіваецца: амаль завершаны працы па падрыхтоўцы перадманежніка, дзе можна будзе трэніравацца ў галалёд і непагоднае надвор’е; з раённага бюджэту выдзелены сродкі на закупку чатырох сёдлаў і пяці аброцяў. Дзякуючы калектыву РСУП “Саўгас “Лідскі” абнаўляецца пагалоўе коней для трэніровак, якія забяспечваюцца кармамі і падсцілкай; на Лідчыну вярнуліся спаборніцтвы, якія дазваляюць удзельнічаць у іх максімальнай колькасці нашых спартоўцаў.

У гэты раз чэмпіянат Гарадзенскай вобласці па конным спорце сабраў значна большую, чым у мінулым годзе, колькасць удзельнікаў. У гэты раз у Дворышча прыехала 35 пар (7 каманд) з Гарадзенскай, Гомельскай абласцей, гарадоў Менска і Берасця. За прызавыя месцы спаборнічалі не толькі прадстаўнікі спартовых школ, конных клубаў, але і ўладальнікі коней, якія бралі ўдзел у канкуры ў прыватным парадку. Дарэчы, колькасць хлопцаў-удзельнікаў зусім не пацешыла: усяго адзін спартовец (відаць, тэрмін пра “моцную” палову чалавецтва хутка зусім будзе неактуальны).

Абодва спаборніцкія дні сталі досыць паспяховымі для нашых землякоў. У першы дзень на маршруце вышынёй 70 см першае месца заняла Аляксандра Палякова на кані па мянушцы Сапсан, другое – Яўгенія Аляксеева на кані па мянушцы Капітан; на гэтай жа вышыні для катэгорыі “аматары” першае месца заняла Надзея Высоцкая на кані па мянушцы Трубадур, другое – Алена Савельева і Карыфей, трэцяе – Наталля Гаршан і Хакер; на маршруце вышынёй 80 см другое месца заняла Валерыя Сазановіч на кані па мянушцы Пірха, трэцяе – Аляксандра Палякова на кані па мянушцы Капітан; на маршруце гэтай жа вышыні для маладых коней Надзея Высоцкая на кані па мянушцы Здаравяка стала другой; на маршрутах вышынёй 90 і 100 см “золата” заваявалі Валерыя Сазановіч і Галатэя; на маршруце вышынёй 120 см Анастасія Сазановіч і Хаска сталі другімі. У другі дзень на маршруце вышынёй 80 см першае месца занялі Александа Палякова і Сапсан, другія месцы – у Кацярыны Зуевіч і Сінуса, а таксама ў Валерыі Сазановіч і Галатэі, трэцяе месца – у Юліі Васілючак і Сінуса; на маршруце вышынёй 100 см Валерыя Сазановіч на кані па мянушцы Галатэя заняла другое месца, а на маршруце 110 см гэтая ж пара заваявала “золата”.

https://lidanews.by/news/sport/29427news.html.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0644
Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка
Грамадства

Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка

3 верасня 2026, 20:1943
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4741
135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"
літаратура

135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"

3 верасня 2026, 07:0941
Далучайцеся да нас