Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рэспубліканскае мерапрыемства да Дня музеяў

Рэспубліканскае мерапрыемства да Дня музеяў

25 мая 2023, 22:08 Культура 24
Рэспубліканскае мерапрыемства да Дня музеяў

7-18 траўня напярэдадні Дня музеяў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіў Рэспубліканскі форум музеяў устаноў адукацыі, у якім узялі ўдзел гісторыкі, краязнаўцы і экскурсаводы з усёй Беларусі.

Мерапрыемства было арганізавана Рэспубліканскім Цэнтрам экалогіі і краязнаўства і Нацыянальным гістарычным музеем.

Усяго ў краіне дзейнічаюць каля 1500 музеяў ва ўстановах адукацыі, якія маюць гістарычны, прыродазнаўчы, этнаграфічны, мастацкі і іншыя профілі, з іх 120 носяць званне “Народнага”. На Форуме абмяркоўваліся формы папулярызацыі музейнага руху, краязнаўчай працы, развіцця музейнай педагогікі. Адбылося абмеркаванне магчымасцей павышэння эфектыўнасці дзейнасці музеяў і ўкаранення эфектыўных педагагічных тэхналогій, інтэрактыўных форм і метадаў навучання ў практыку дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.

Удзельнікамі пленарнага пасяджэння былі прадстаўлены актуальныя аспекты музейнай адукацыйнай дзейнасці, вопыт рэалізацыі музейных праектаў у сістэме дадатковай адукацыі і практыцы музеяў Беларусі, разгледжаны пытанні захавання гістарычна-культурнай спадчыны праз дзейнасць музеяў. 17 траўя была разгорнута выстава дзейнасці рэгіянальных школьных гістарычна-краязнаўчых музеяў. Кіраўнікі музеяў і актыўныя вучні распавялі пра самыя цікавыя моманты сваёй працы.

Выкладчык гісторыі Раман Іванавіч Арол распавёў пра дзейнасць краязнаўчага і літаратурнага музея Ветрынскай школы Полацкага раёна, пра жыццё і дзейнасць Браніслава Эпімах-Шыпілы, пра творчасць Алеся Савіцкага.

Школьныя краязнаўчыя музеі, у якіх працуюць, у асноўным энтузіясты, захоўваюць шмат інфармацыі пра выбітных асобаў і герояў. З 1967 года ў Барысаўскай сярэдняй школе № 9 працуе Народны музей авіяпалка “Нармандыя – Нёман”. Тут прасочваецца шлях славутага авіяпалка, захоўваецца гісторыя жыцця і асабістыя рэчы французскага лётчыка Жака Гастона, які загінуў пры вызваленні Беларусі.

Настаўнікі і вучні ўсталявалі кантакты з маці лётчыка – Александрын Гастон. Яна прыязджала на Беларусь у 1970 годзе і перадала парадную форму сына, якую ён насіў пасля заканчэння лётнай вучэльні. Жак Гастон загінуў у час наступлення ў накірунку Орша – Віцебск, у раёне Барысава ў час паветранага бою.

Пра дзейнасць гістарычна-краязнаўчага музея “Скарбы продкаў” з Бярозаўскай СШ № 3 распавяла Тарэса Уладзіміраўна Матусевіч.

Здабыткі Дараганаўскага школьнага комплекснага краязнаўчага музея  адзначыла дырэктар музея Валянціна Ігнацьеўна Аўдзейчык.

Наталля Езерская прадставіла незвычайны Баранавіцкі марскі музей сярэдняй школы № 6, які захоўвае памяць пра адмірала Г.Н. Халасцякова.

Па заканчэнні Рэспубліканскага форума адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурса прафесійнага майстэрства. Лепшыя педагогі былі ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі ў намінацыі “Лепшая арганізацыя музейнай дзейнасці” і “Навацыі ў музейнай дзейнасці”.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4722
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
Культура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

22 снежня 2021, 06:5817
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Далучайцеся да нас