Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З любоўю да роднай літаратуры

З любоўю да роднай літаратуры

12 мая 2023, 07:47 літаратура 39
З любоўю да роднай літаратуры

 9 траўня доктару філалагічных навук, пра-фесару, акадэміку, літаратуразнаўцу і паэту Васілю Івашыну (1913-2009) споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння.

Васіль Івашын нарадзіўся 9 траўня 1913 года ў вёсцы Ляхавічы Дзяржынскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1933 годзе скончыў Менскі транспартна-эканамічны тэхнікум, год працаваў тэхнікам эканамістам Белкааппрамсавета. Захапленне мастацкай літаратурай выявілася ў яго яшчэ ў дзяцінстве, і гэта паўплывала на выбар жыццёвага шляху. З 1934 да 1938 года Васіль Івашын вучыўся ў Менскім педагагічным інстытуце, пасля заканчэння якога працаваў выкладчыкам роднай мовы і літаратуры ў Віцебскім педагагічным вучылішчы. Пісаць вершы Васіль Івашын пачаў яшчэ ў школьныя гады і ўпершыню пазнаёміў з імі празаіка Лукаша Калюгу – свайго земляка і далёкага родзіча, з якім разам вучыўся ў Станькаўскай сямігодцы. Аднак непаэтычныя і суровыя гады сталінскага тэрору і страху, калі былі рэпрэсаваны сотні беларускіх пісьменнікаў, не спрыялі творчаму ўзлёту маладых талентаў. Балюча было паранена сэрца шчырага і адкрытага беларуса арыштам у 1937 годзе яго бацькі, які так і не вярнуўся на родны парог. I ўсё ж хлопец імкнуўся заставацца самім сабой – чалавекам вельмі натхнёным і эмацыйным. Калі пачалася Другая сусветная вайна, малады педагог быў прызваны ў войска, прайшоў з баямі шматлікія франтавыя дарогі і вярнуўся на Радзіму пасля Перамогі ў 1945 годзе. Пачаў працаваць выкладчыкам у Рэспубліканскай партыйнай школе, адначасова тры гады вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі Навук Беларусі. Пасля яе заканчэння Васіль Івашын працаваў у гэтым інстытуце спачатку старшым навуковым супрацоўнікам, а потым загадчыкам сектара. Падчас працы ў Акадэміі Навук Беларусі Васіль Івашын напісаў буйныя манаграфіі, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё беларускага літаратуразнаўства…

Аднак нарыс пра жыццёвы і творчы шлях Васіля Уладзіміравіча быў бы няпоўным, калі б засталася незаўважанай яго праца непасрэдна на ніве паэзіі. Дзве яго вершаваныя кнігі “Слова” (1995) і “Покліч памяці” (1998) засведчылі, што ён, як паэт, таксама меў выразнае індывідуальнае аблічча і сваю творчую манеру.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0644
Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка
Грамадства

Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка

3 верасня 2026, 20:1943
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4741
135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"
літаратура

135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"

3 верасня 2026, 07:0941
Далучайцеся да нас