Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларусь страціла патрыёта

Беларусь страціла патрыёта

12 мая 2023, 07:43 ТБМ 52
Беларусь страціла патрыёта

Пайшоў у нябесную Беларусь актывіст беларускага нацыянальнага руху на Лідчыне Іосіф Бойса.

Бойса Іосіф Браніслававіч нарадзіўся 3 верасня 1955 года ў в. Лукашына Іўеўскага раёна. Пасля школы скончыў юрфак БДУ. Працаваў адвакатам, суддзёй, быў старшынёй суда Лідскага раёна. Яшчэ будучы на працы выказваў свае нацыянальныя погляды.

Пасля выхаду на пенсію актыўна ўключыўся ў дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый і перш за ўсё ў дзейнасць Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Іосіф Бойса практычна штомесячна на працягу многіх гадоў пералічваў ахвяраванні на рахунак ТБМ.

На працягу многіх гадоў Іосіф Бойса распаўсюджваў па Лідскім і Іўеўскім раёнах 100-150 асобнікаў газеты “Наша слова”, а ў 2020 і 2021 гг. да канца снежня 2021 года распаўсюджваў 200 асобнікаў.

Выступаў ініцыятарам і фундатарам многіх праектаў. Устанавіў памятны камень каля Іўеўскага касцёла. Выступіў ініцыятарам устанаўлення каменя да 100-годдзя БНР на Лідчыне. Быў кліч устанавіць камяні да 100-годдзя БНР у кожным раёне Беларусі. Атрымалася толькі на Лідчыне, і ў асноўным дзякуючы Іосіфу Бойсу.

Развітанне – 10 траўня па вул. Савецкая, 23А.

Светлая памяць патрыёту Беларусі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас