Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нямецкія рамеснікі занепакоены: “Мы відавочна перажываем два крызісы”

Навіны Германіі. Нямецкія рамеснікі занепакоены: “Мы відавочна перажываем два крызісы”

27 красавіка 2023, 00:10 У свеце 33
Навіны Германіі. Нямецкія рамеснікі занепакоены: “Мы відавочна перажываем два крызісы”

Як паведамляе www.germania.one.de: “Рамяство за плячамі не носяць”. Так лічыць і новы прэзідэнт Рамеснай палаты Гановера Томас Геры. Тым не менш, як ён сцвярджае, галіна сутыкаецца з сур’ёзнымі праблемамі, якія таксама моцна адбіваюцца на спажыўцах.

– Мы відавочна перажываем два крызісы, – падкрэслівае Петар Карст, генеральны дырэктар Рамеснай палаты (19 000 кампаній, 100 000 супрацоўнікаў). Па яго словах, спачатку былі перабоі з пастаўкамі матэрыялаў з-за пандэміі каронавіруса, зараз з-за вайны ва Украіне.

– Адносіны з пастаўшчыкамі парушаны, – кажа ён. (Крыніца: bild.de.)

– Мы пакуль нават не можам прадбачыць наступствы, – кажа Томас Геры. – Кнігі замоў перапоўнены. Час чакання кліентаў адпаведна павялічываецца.

Цэны на матэрыялы таксама працягнуць расці. Гэтыя дадатковыя выдаткі будуць перакладзены на кліентаў.

– Майстар больш не зможа не ўлічваць іх, – тлумачыць Петар Карст. Яшчэ адной праблемай з’яўляецца недахоп кваліфікаваных кадраў.

Па словах Петара Карста, маладыя людзі аддаюць перавагу навучанню ва ўніверсітэтах, а не авалодванню рамяством. Ды і пошук пераемніка для ўласнай справы таксама з’яўляецца той яшчэ задачай. Прыкладна ў 30% усіх кампаній у раёне ўладальнікі старэй за 55 гадоў, большасць з іх павінны арганізаваць перадачу бізнэсу на працягу наступных пяці гадоў.

– Часы, калі сямейную справу пераймалі дзеці, даўно прайшлі, – канстатуе Томас Геры. Тым не менш, нягледзячы на цяжкасці, ён усё яшчэ захоўвае аптымізм, – Рамяство дагэтуль перажывала ўсе крызісы!

Ганна Сарока.

Фота: Jens Scholz: bild.de.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас