Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памяці Валянціны Пражэевай

Памяці Валянціны Пражэевай

20 красавіка 2023, 08:10 Культура 26
Памяці Валянціны Пражэевай

Не стала  Валянціны  Васільеўны  Пражэевай, артысткі  тэатра  лялек, якая нарадзілася 28 сакавіка1943 года. Скончыла рэспубліканскія курсы пры міністэрстве культуры Беларусі па  спецыяльнасці “рэжысура народных  тэатраў” (1962 )  З 1963 года артыстка Беларускага тэатра  лялек. На фарміраванне  творчай асобы  Пражэевай зрабіў моцны ўплыў Анатоль Ляляўскі…

Рознапланавая артыстка. Прафесійнае валодала лялькамі розных сістэм, праца ў драматычным плане, выразная моўная характарнасць дазвалялі актрысе ствараць яркія запамінальныя вобразы. Сярод роляў у дзіцячых спектаклях – Мачаха (“Папялушка” Т. Габэ), тыграня Петрык (“Тыграня Петрык” Х. Янушэўскай), Кібальчыш (“Ваенная тайна” паводле А. Гайдара), шчаня Мікі (“Блакітнае шчаня” Дз. Урбана), Баба-Яга (“Васіліса Прыгожая” К. Чарняк), Фімушка (“Званы-лебедзі” Л. Браўсевічаі І. Карнавухавай , Баба (“Дзед і Жораў” В. Вольскага. У спектаклях для дарослых – прынцэса Дысперанда (“Чортаў млын” І. Штока), Галатэя (“Цудоўная Галатэя” Б. Гадарі С. Дарваша), Ева (“Боская камедыя” Штока), дачка Бабы-Ягі (“Да трэціх пеўняў” В. Шукшына), дзяўчына Машка (“Ляўша” У. Канстанцінаваі Б. Рацэра паводле М. Ляскова), Эльвіра Рэнесанс (“Клоп” У. Маякоўскага), фрау Босенгейм (“Прыгоды бравага салдата Швейка” паводле Я. Гашака), Шарлота (“3 Парыжам скончана!..” паводле п’есы А. Чэхава “Вішнёвы сад”) і інш. Валянціна Васільеўна двойчы лаўрэат фестываляў тэатраў лялек Прыбалтыкі і Беларусі (1971 г. , Каўнас і 1974г., Мінск )

Таксама Валянціна Пражэева працавала ў культавай тэлеперадачы “Калыханка” ў 1980-я, была адной з трох лялькаводаў слыннага персанажа Дзеда-Барадзеда,  а таксама выканаўцай ролі  Бусліка.

Валянціна  Васільеўна атрымлівала  дыпломы шматлікіх міжнародных  фестываляў тэатраў  лялек.

Выказваю спачуванні  родным і блізкім, а таксама калегам Валянціны Васільеўны.

Аляксей  Шалахоўскі,

гісторык культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас