Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Колькі належыць адпачываць у Германіі

Навіны Германіі. Колькі належыць адпачываць у Германіі

12 красавіка 2023, 22:03 У свеце 19
Навіны Германіі. Колькі належыць адпачываць у Германіі

У Германіі дзевяць дзяржаўных свят. Аднак федэральныя землі адрозніваюцца адна ад адной. Калі ў большасці населеных пунктаў Баварыі – 13 святочных дзён, то, напрыклад, у Гамбургу – на тры святочныя дні менш.

У Еўропе дзевяць святочных дзён у годзе – гэта мінімум. Датчане кампенсуюць невялікую іх колькасць адпачынкам у сярэднім 30 дзён і скарочаным працоўным днём.

У Германіі ўстаноўлены законам адпачынак складае 20 дзён, калектыўна ўзгоднены – у сярэднім 30 дзён. Як і ў многіх краінах, фактычная колькасць дзён аплачванага адпачынку залежыць ад кампаніі, стажу працы, кантракту і ўзросту.

Артыкул 140 Асноўнага закона ў спалучэнні з артыкулам 139 Веймарскай імперскай канстытуцыі абараняе нядзельныя і святочныя дні – як “дні духоўнага ўздыму і адпачынку ад працы”. Гэты “жалезабетонны” аргумент выкарыстоўваецца як зброя супраць адмены некаторых святочных дзён, а таксама ў дэбатах пра тое, ці варта пераносіць святочныя дні, якія выпалі на нядзелю.

Такія дзяржаўныя святы, як Вялікдзень і Сёмуха, заўсёды выпадаюць на нядзелю, у той час як “плывучыя” святы могуць выпадкова выпасці на выходныя. 2022 год быў для працаўнікоў бедным на святы, паколькі Каляды і Новы год выпалі на выходныя, ды і Дзень працы таксама выпаў на нядзелю. Што ж, тое, што цалкам можа раздражняць працаўніка, дастаўляе радасць эканоміцы, якая ўмацоўваецца.

 

Выходныя дні і працоўны час

 

Пры агульнай працягласці працоўнага часу 34,8 гадзіны ў тыдзень, Германія знаходзілася трохі ніжэй сярэднееўрапейскага паказчыка ў 37 гадзін. На гэтае значэнне ўплываюць 30% працаўнікоў, занятых няпоўны працоўны дзень. У 2021 годзе працягласць поўнага пра-цоўнага тыдня складала 40 гадзін. Грэкі працавалі даўжэй за ўсіх у ЕС – 41,3 гадзіны ў тыдзень.

У Германіі і Даніі больш за ўсё выходных дзён і самы кароткі гадавы працоўны час у ЕС. Па дадзеных Eurofound, у ФРГ, за якой ідуць Францыя і Данія, у 2020 годзе было менш за ўсё працоўных гадзін сярод усіх еўрапейскіх краін – 1574 гадзіны.

У дадатак да сярэдняга гадавога паказчыка ў 39 выходных дзён – толькі ў Даніі гэтулькі ж – працоўны тыдзень таксама параўнальна нядоўгачасовы – 34,8 гадзіны. Па прадукцыйнасці працы Германія знаходзіцца ў сярэдзіне групы ў еўрапейскім параўнанні.

У Нідэрландах прадукцыйнасць працы пры мен-шай колькасці гадзін у тыдзень вышэй, чым у Германіі. У Іспаніі прадукцыйнасць працы ніжэй пры большай колькасці гадзін у тыдзень. Такім чынам, вялікая колькасць працоўных гадзін не азначае аўтаматычна высокую прадукцыйнасць працы.

 

Святы і ВУП

 

Колькасць святочных і выходных дзён уплывае на валавы ўнутраны прадукт. З аднаго боку, у святочныя дні вырабляецца ці прадаецца менш прадукцыі, а выдаткі, напрыклад, у выглядзе надбавак за працу ў гэтыя дні, узрастаюць. З іншага боку, святочныя дні часта выкарыстоўваюцца для кароткага адпачынку, наведвання кіно ці рэстаранаў.

Дзяржаўныя святы і адпускныя дні дапамагаюць зменшыць нагрузку на супрацоўнікаў, што, у сваю чаргу, можа прывесці да падвышэння прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці працы. Існуюць даследаванні, якія паказваюць, што добры баланс паміж працай і асабістым жыццём прыводзіць да падвышэння матывацыі і задаволенасці супрацоўнікаў і, такім чынам, можа наўпрост уплываць на прадукцыйнасць.

Апроч эканамічных аспектаў дзяржаўныя святы маюць і іншыя плюсы:

– яны ўмацоўваюць грамадства;

– нагадваюць нам пра культурныя традыцыі і рытуалы;

– дораць адпачынак;

– паляпшаюць баланс паміж працай і асабістым жыццём;

– надаюць году структуру.

Паводле СМІ.

 Фота: FREEPIK.COM / @ FREEPIK.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас