Home
Грамадства

16 красавіка – Вялікдзень

16 красавіка – Вялікдзень

Калі і дзе сыходзіць Дабрадатны агонь у 2023 годзе

Цуд спаслання Дабрадатнага агню адбываецца ў самым вядомым храме Ерусаліма, Храме Уваскрашэння Хрыстова, ці Труны Гасподняй. Лічыцца, што ён пабудаваны менавіта на месцы пахавання і наступнага ўваскрашэння Збаўцы. Галоўны алтар храма ўяўляе сабою мармуровую капліцу – Кувуклію. Яна збудавана над пячорай, дзе якраз і ляжала цела Езуса.

Сыходжанне Дабрадатнага агню ў Ерусаліме адбываецца ў Вялікую суботу, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня. Колькі менавіта давядзецца чакаць спаслання Дабрадатнага агню, не ў сілах сказаць ніхто – гэта можа быць і пяць хвілін, і некалькі гадзін.

Сёлета праваслаўны Вялікдзень выпадае на 16 красавіка. Значыць, Вялікая субота прыпадзе на 15-е красавіка, менавіта ў гэты дзень у Ерусаліме і адбудзецца сыходжанне Дабрадатнага агню.

Паводле СМІ.

Previous article Пісанкі па-сапоцкінскім "рэцэпце", або як лідскія школьнікі спасцігалі сакрэты велікоднага роспісу яек
Next article Х Лідскія чытанні

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415