Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 90-годдзя Віктара Шымука

Да 90-годдзя Віктара Шымука

4 красавіка 2023, 21:57 літаратура 246
Да 90-годдзя Віктара Шымука

2 красавіка беларускаму паэту Віктару Шымуку (1933-1998) споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння. Сын Ганны і Мікалая Шымукоў – Віктар Шымук, пасля заканчэння васьмігодкі ў роднай вёсцы Змяёўцы Дзятлаўскага раёна, працаваў у дзятлаўскай раённай газеце “За новую вёску”, вучыўся ў вячэрняй школе, а потым скончыў аддзяленне журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у газеце “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, а з 1977 года быў намеснікам галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання на Беларускім радыё. Сваю літаратурную дзейнасць Віктар Шымук пачаў дванаццацігадовым хлопчыкам вершам у дзіцячай газеце “Піянер Беларусі”. А ў 1960 годзе выйшла з друку яго першая кніга пра піянера-героя Колю Гойшыка. А потым выходзілі новыя кнігі, прысвечаныя і дзецям, і дарослым, сярод якіх былі зборнікі “Мы вясне дапамагалі”, “Дочкі сіняга Нёмана”, “Свіцязянскія хвалі”, “Святло красавіцкіх бяроз”, “Спелы жнівень” і многія іншыя. Усіх было выдадзена 18 кніжак. У 2020 годзе, дзякуючы дачцэ паэта, свет пабачыў аднатомнік паэта “Чалавечая душа – праменьчык сонца”.

Як і бацька, Віктар Шымук меў добры музычны слых, выдатна адчуваў музыку і меў прыгожы моцны голас. Лірызм вершаў паэта прыцягваў увагу многіх беларускіх кампазітараў, якія на яго вершы напісалі шмат песень. Ды і сам паэт, яшчэ будучы хлапчуком, спяваў у школьным хоры, а ў сталым узросце браў у рукі гармонік і іграў. Іграць навучыў бацька. Нават акампаніраваў на вяселлях, як бацька. Любіў паэт казаць, што на гармоніку ён іграў ажно на 33 вяселлях на Дзятлаўшчыне. Творам Віктарам Шымука ўласцівы тонкі лірызм, шчырасць і дасціпнасць. Ён пісаў пра свой родны край, пра яго людзей, пра іх турботы і перажыванні. Паэт таксама займаўся перакладамі, друкаваў і крытычныя артыкулы пра творчасць беларускіх літаратараў. Шмат увагі пры жыцці аўтар надаваў пытанню адраджэння беларускай нацыянальнай культуры і мовы:

Той-сёй гаворыць: аджывае

Ўжо мова родная мая.

А я скажу: яна жывая,

Пакуль жывеш і ты, і я!

Пакуль цячэ павольна Прыпяць,

I Свіцязь плешча ў берагі,

I васількі цвітуць у жыце,

I пахнуць росныя лугі…

 

Віктара Шымука не стала 18 жніўня 1998 года. Ён пахаваны на гарадскіх могілках у Дзятлаве.

Сяргей Чыгрын.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Далучайцеся да нас