Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Выратавальнікі вяртаюцца – дапамога працягваецца

Навіны Германіі. Выратавальнікі вяртаюцца – дапамога працягваецца

1 сакавіка 2023, 17:06 У свеце 16
Навіны Германіі. Выратавальнікі вяртаюцца – дапамога працягваецца

Франкфурт (d.de) – Праз тыдзень пасля катастрафічнага землятрусу, які забраў жыцці больш за 35000 чалавек у Турцыі і Сірыі, нямецкія выратавальнікі вяртаюцца. Надзея выратаваць яшчэ кагосьці з выжылых вельмі малая.

Розныя каманды выратавальнікаў з Германіі бесперапынна працавалі на працягу некалькіх дзён. У панядзелак вярнуліся 50 чалавек з групы хуткага рэагавання THW “Выратавальнікі за мяжой” (Seeba), а таксама сумесная група з арганізацыі I.S.A.R Германіі і арганізацыі па падрыхтоўцы сабак-выратавальнікаў BRH, у складзе якой 42 чалавекі і сем сабак. Ім атрымалася выратаваць жывымі чатырох чалавек з-пад завалаў у правінцыі Хатай. 38 выратавальнікаў з трыма сабакамі з арганізацыі @fire таксама вярнуліся з Кахраманмараша. Яны выратавалі з-пад завалаў дамоў пяць чалавек.

У наш час дапамога засяроджана на аказанні падтрымкі выжылым. Германія і іншыя адзінаццаць краін ЕС ужо паставілі 50 000 зімовых намётаў для сем’яў, 100000 коўдраў і 50 000 абагравальнікаў. Гэтую дапамогу плануецца працягнуць і пашырыць.

picture alliance/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас