У аграгарадку Дворышча адбылося брэндавае свята – свята бліноў “Бліны ды аладкі – усё вясны-красны нагадкі”. Гледачы атрымалі асалоду ад святочных бліноў, цікавых гульняў і спаборніцтв, катання на конях коннаспартыўнай школы.


Уразіў жыхароў і выступ народнага сямейнага ансамбля Парфенчыкаў “Мы з вёсачкі-калыскі”. Свята бліноў як сонца на далоні, прывяло нам ясны дзень. А галоўнае зіму праводзілі!


ТК “Культура Лідчыны”

