Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
16-я Агульнацыянальная дыктоўка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы

16-я Агульнацыянальная дыктоўка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы

1 сакавіка 2023, 20:45 Мова 25
16-я Агульнацыянальная дыктоўка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы

Дзень роднай мовы 21 лютага ў Лідзе пачаўся напісаннем 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Ахвотныя напісаць дыктоўку не змясціліся ў чытальнай зале і зянялі дадаткова частку камп’ютарнага пакоя.

Пярэдняя частка залы была аздоблена выставай твораў класікаў беларускай літаратуры.

Дыктоўка была прысвечана 700-годдзю горада Ліды. Пісалі тэкст “Вялікі князь Гедымін”. Чытала дыктоўку намеснік дырэктара бібліятэкі Алена Адамаўна Быстрыцкая.

Прысутнічалі журналісты Лідскага тэлебачання, “Лідскай газеты”, электроннай газеты “Наша слова.pdf”.

Лідзяне шануюць імя Вялікага князя Гедыміна. У супольнасці з уладамі быў створаны бульвар Гедыміна, адрэстаўравана і адкрыта вежа Гедыміна ў Лідскім замку, пабудаваны рэстаран “Гедымін”, усталяваны помнік Гедыміну, правялі хакейны турнір памяці Гедыміна.

Падчас дыктоўкі яе ўдзельнікі змаглі не толькі праверыць уласныя навыкі ў беларускім пісьменстве, але і папоўніць веды па біяграфіі заснавальніка горада.

У сценах Лідскай раённай бібліятэкі Агульнанацыянальная дыктоўка пісалася ў 15-ты раз. Тут не змаглі напісаць 1-ю (тады дыктоўку неабачліва прызначылі на каталіцкі Вялікдзень), а ўсе наступныя без збояў ішлі адна за адной. І калі 700 гадоў Ліды – значны кавалак гісторыі, то 15 гадоў дыктовак у лідскай бібліятэцы – таксама ўжо кавалачак гісторыі, сведчанне таго, што народ не адвярнуўся і не збіраецца адварочвацца ад роднай мовы. Наадварот людзі заўважна ахвотна яднаюцца вакол нацыянальных каштоўнасцяў асабліва на фоне сённяшняй няпростай рэчаіснасці.

Яраслаў Грынкевіч. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас