Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

15 лютага 2023, 07:19 Мова 60
Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

І гэты дзень настаў

 

Мінулая вайна нанесла нашай Лідчыне вялізныя страты. Цалкам было знішчана адно з найпрыгажэйшых мястэчак Прынямоння, тысячы і тысячы жыхароў раёна былі закатаваны гітлераўскімі акупантамі або вывезены ў Нямеччыну.

Адчуваючы свой канец, гітлераўскія акупанты фанатычна чапляліся за кожны захоплены імі населены пункт. Летам 1944 года Ліда ўяўляла сабой моцны ваенны фарпост. Подступы да горада аперазалі акопы, траншэі, калючы дрот. Мясцовы нямецкі гарнізон узмацняўся адступаючымі з-пад Мінска і Маладзечна разбітымі часткамі.

Напярэдадні штурму Ліды ў камандуючага восьмага гвардзейскага кавалерыйскага корпуса генерала Аслікоўскага адбылася нарада камандзіраў палкоў. Разведка дакладвала, што нямецкая абарона горада даволі сур’ёзная і з ходу яе ўзяць будзе цяжка. Аслікоўскі загадвае камандзірам 5, 6 і 32 дывізій трапным манеўрам абысці варожую абарону і з поўначы ўдарыць па фашыстах. Асноўныя баявыя дзеянні па вызваленні Ліды распачаліся 8 ліпеня.

Фашысты заўважылі наступаўшых і адкрылі агонь з гарматаў і кулямётаў. Аднак 86 кавалерыйскі полк гэта не стрымала. За лічаныя гадзіны горад быў вызвалены ад немцаў, а на адным з уцалелых будынкаў Ліды воіны замацавалі чырвоны сцяг.

Вайна без ахвяр не бывае. На пераправе цераз Дзітву загінуў у баі камандзір 86 кавалерыйскага палка падпалкоўнік Труханаў. Смерць напаткала і некаторых іншых байцоў-вызваліцеляў, у памяць якіх у горадзе і раёне зараз устаноўлены абеліскі з прозвішчамі герояў.

(І. Бельскі,        198 слоў.)

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас