Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

15 лютага 2023, 07:15 Мова 33
Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Вялікі князь Гедымін

 

Сёлета спаўняецца 700 гадоў, калі па загадзе князя Вялікага Княства Літоўскага Гедыміна пачалося будаўніцтва Лідскага замка і заснаванне горада Ліды. У 1323 годзе ён звярнуўся да жыхароў ганзейскіх гарадоў з запрашэннем на жыхарства ў Вялікае Княства Літоўскае, і ў гэты ж год ваеннапалонныя з Валыні і Кіева па яго дырэктыве прыступілі да будаўніцтва Лідскага замка.

Лідзяне загадзя рыхтаваліся да гэтага вялікага свята. У супольнасці з уладамі быў створаны бульвар Гедыміна, адрэстаўравана і адкрыта вежа Гедыміна ў Лідскім замку, пабудаваны рэстаран “Гедымін”, усталяваны помнік Гедыміну, правялі хакейны турнір памяці Гедыміна.

Хто ж такі гэты выдатны чалавек? Нарадзіўся ён не пазней 1275 года.  Вялікім князем быў абраны або прызначаны, калі яму было 40 гадоў.

У Гедыміна былі тры жонкі – Віда, Вольга і Ева, другая і трэцяя жонкі – рускія праваслаўныя князёўны. Ад сваіх жонак Гедымін меў 13 дзяцей. Сваім семярым сынам вылучыў багатую спад-чыну. Менавіта Кейстуту дасталіся Трокі, Гародня, Коўня, Упіта, Ліда і княства Жамойцкае.

Гедымін быў язычнікам і пакланяўся ідалам, але цярпіма адносіўся да іншых рэлігій. Дачок выдаваў замуж як за праваслаўных, так і за католікаў. Пяцёра сыноў Гедыміна былі хрысціянамі. У Лідскім замку пры Гедыміне і два стагоддзі потым дзейнічала праваслаўная царква.

Гедымін шмат ваяваў. Хадзіў на Прусію, на Польшчу, на Валынь, на Кіеўшчыну. Ваяваў з Тэўтонскім і Лівонскім Ордэнам. Пад яго ўладу перайшлі старажытнарускія землі з гарадамі Віцебск, Мінск, Тураў і Пінск.  

Гедымін здолеў арганізаваць неверагодныя па маштабе для таго часу будаўнічыя працы і стварыць сетку абарончых збудаванняў на галоўных дарогах. Былі пабудаваны замкі ў Вільні, Лідзе, Медніках, Крэве, закладзены Трокскі замак.

Пад канец 1341 года князь Гедымін быў забіты стрэлам з толькі ўзніклай тады агнявой зброі са сцен цвердзі Баербург. Яго цела было дастаўлена ў Вільню і спалена па язычніцкім звычаі на велізарным вогнішчы з хваёвых бярвенняў там, дзе зліваюцца рэкі Вілейка і Вілія.

Дык кім для нас, жыхароў горада Ліды, з’яўляецца славуты Гедымін? Па-першае – заснавальнік горада. Ліда – горад заснаваны Гедымінам. Па-другое – менавіта па загадзе Гедыміна быў пабудаваны Лідскі замак. Па-трэцяе – увёў назву Ліда ў гістарычныя хронікі. Горад Ліда згадваецца ў тастаманце Гедыміна сваім сынам.

(Кампіляцыя Лідскай РБ, 342 словы.)

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"
Мова

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"

7 сакавіка 2026, 22:3915
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
Далучайцеся да нас