Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

15 лютага 2023, 07:13 Мова 22
Тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Зоня

 

Навагрудчына – зацішны куток майго маленства. Тут я гадаваўся i рос. Тут наша Бярозаўка, невялікая вёсачка за густым сасняком i рэдкім бярэзнікам. У гэтай вёсачцы я зведаў сябе, спазнаў пачатак людскога жыцця.

Сам я з польскай сям’і. Бацька мой, родам недзе з-пад Ломжы, зрушаны з месца яшчэ ў часы імперыялістычнай вайны, знайшоў сабе прытулак у Бярозаўцы, прыстаўшы ў прымы да бяздзетнай удавы. З ім разам у няродную хату сваім яшчэ няпэўным дзіцячым крокам прытупаў i я. Даглядаць мяне не было каму. Маці чужая, а бацька – чалавек пануры, скупы на літасць i ласку. I рос я сам па сабе, як гарох пры дарозе, – хто ні ідзе, той і ўшчыпне,

Мачыха, жанчына хваравітая, трывала нядоўга; аднаго году на прадвесні яе вынеслі за вёску пад дубовы крыж.

Бацька, страціўшы на суды немалыя сродкі, нічога не дасягнуў – невялікі, у тры гектары, клін поля ўсё ж такі адсудзілі крэўныя мачыхі. Па законах таго часу мы не мелі права на спадчыну. За гэтымі судамі бацька абнядужаў, да яго, ужо нездаровага, прыкінуліся сухоты, i ён памёр.

Я застаўся адзін. Мне ішоў дзевятнаццаты год. I вось у тыя маладыя гады мне палюбілася Зоня, палюбілася шчыра i моцна.

Я ўпадабаў яе з першай сустрэчы. Гэтая сустрэча мне запомнілася на ўсё жыццё…

(Вячаслаў Адамчык, 170 слоў.)

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5316
Далучайцеся да нас