Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 700-годдзя Ліды

Да 700-годдзя Ліды

8 лютага 2023, 22:16 літаратура 39
Да 700-годдзя Ліды

Вячаслаў Статкевіч – мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі, заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Свята” з нагоды 700-годдзя Ліды адрасуе роднаму гораду 36 слоганаў!

 

 

У міры, стварэнні і згодзе

Святкуй, Ліда, 700-годдзе!

 

700-гадовы юбілей,

Святкуй, Ліда, весялей!

 

Міру і стварэння, радасці, даброт.

Зычым Лідзе і лідчанам на 700 год!

 

Сем стагоддзяў горад Ліда адзначае!

Гасцей караваем ды песняй сустракае!

 

Сем вякоў – ты краса Беларусі!

Горадам Ліда заўжды ганаруся!!!

 

Веліч і гонар, і слава людзей,

Святкуй, Ліда, свой юбілей!

 

Оды і гімны, вершы і песні складаем

гораду Ліда, бо 700 год адзначаем!

 

Шмат на свеце краінаў і розных гарадоў,

Але сэрцу мілей Ліда і ў 700 гадоў!

 

У свеце краінаў, гарадоў багата,

Паклікала Ліда на сваё Свята!

 

Шмат краін у свеце і многа гарадоў,

Ліда – мая песня і вечная любоў!

 

На свята кліча горад Ліда слаўны,

Каб юбілей адзначыць спраўна.

 

Святкуй, гуляй, лідскі народ!

Гораду Ліда – 700 год!!!

 

Горад слаўны Ліда і Лідскі цудоўны край.

Песняй гучнаю, прыгожай свята пачынай!

Вялікае свята склікае людзей,

Каб Ліды адзначыць такі юбілей!

 

Сем вякоў, як сем нот, як сем колераў-фарбаў

Юбілей святкуй, Ліда, – горад казак і скарбаў!

 

Замка Лідскага муры, храмаў прыгажосць.

Ліда – лепшы ў свеце горад, скажа кожны госць!

 

Веліч замка, будынкаў, храмаў краса.

Наш Ліда горад – народа душа!

 

Гуляй, Ліда, гуляй, народ! (Вітай, Ліда)

Святкуй ярка 700 год!

 

Хлебам, квасам, півам, песняй

Страчай гасцей сям’ёю цеснай!

 

Хоць ўсю планету пройдзеш,

Лепей Ліды горада не знойдзеш!

 

Вясной, восенню, зімой, летам, у сэрцы песняй пяе!

Становіцца Ліда сусветам, калі ты палюбіш яе!

Феерычна, радасна, багата

Адзначае Ліда сваё Свята!

 

Краса і веліч, гонар эпохі, старажытнасць муроў.

Годна Ліда-прыгажуня святкуе 700 гадоў!

 

У Лідзе ў кожным камяні дыхае гісторыя:

Слаўных продкаў карані, тут жыве гармонія!

 

Над роднай Лідай сонца выплывае…

700 гадоў – дата дарагая!

 

Ад спелых ніў – беларускай зямлі

Зернем працы ў юбілей прараслі.

 

Святло зарніц і промні сонца

Асвецяць шлях Ліды бясконца!

 

Лідскіх імён славутых і працавітых рук

У юбілей чароўны я чую сэрцаў стук!

 

Нам яснаю зоркаю свеціць,

Ты, Ліда, найлепшая ў свеце!

 

Заводы, паркі, вуліцы і хаты

Лідскім святлом клічуць на свята!

 

У сэрцах умяшчаюцца твае абшары,

Няма лепш Ліды на зямным шары!

 

Мой Лідскі родны край, бацькоўская зямля,

На свята запрашай, і зблізку і здаля!

 

Радзіма васільковая – Лідчына мая,

Дата юбілейная ў спеве салаўя!

 

Дзе б я ні быў, у якіх краях.

Мне сніцца Лідская зямля!

 

Ліда! Тваё нам сонца ў сэрцы свеціць!

Ты самая найлепшая на свеце!

 

Ліда – лепшы горад на зямлі!

Тут будучае наша і продкаў карані!

 

Як мог, так складаў

Статкевіч Вячаслаў!

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
Я краінай сваёй ганаруся
Культура

Я краінай сваёй ганаруся

4 лютага 2025, 16:3117
Далучайцеся да нас