Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прывід чарговай спробы беларусізацыі?

Прывід чарговай спробы беларусізацыі?

1 лютага 2023, 20:06 Мова 47
Прывід чарговай спробы беларусізацыі?

Сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што апошнімі тыднямі на сайтах дзяржаўных кантор – ад МТЗ да аблгазаў і гарбудтрэстаў – з’явілася тое, чаго раней у незалежнай Беларусі не было. Беларускамоўныя версіі сайтаў. Працэс разгарнуўся пры канцы мінулага года і мае быць скончана да 20 студзеня 2023-га. Гэта нібыта патрабаванне Савета міністраў.

І трэба толькі вітвць і такія патрабаванні, і такія крокі, але, як падаецца, у ладкі пляскаць рана.

Сапраўды ёсць такія сайты. Асабліва прыемнае ўражанне робіць сайт ВУ “Лідагаз”. Тут, калі ўваходзіш на сайт з беларускага артыкула ВУ “Лідагаз” – адразу адкрываецца беларускамоўная старонка. Увойдзеш з ПУ “Лидагаз” – адкрыецца рускамоўная старонка.

Паўнавартасныя беларускамоўныя старонкі ёсць перш за ўсё на сайтах Гарадзенскага аблвыканкамана і Лідскага райвыканкама. А вось у глыбінцы справы значна горшыя. Да прыкладу, у Лідзе беларускамоўныя старонкі мае “Лідскае піва” і Завод гарачай ацынкоўкі металаў “Конус”, ёсць беларускамоўная старонка ў Лідскім лясгасе, а вось на іншых лідскіх “гігантах” (“Лідсельмаш”, “Лакафарба”, “Лідская мука”, завод “Оптык”, завод “Нёман”, Завод харчканцэнтратаў, Хлебазавод, Малочна-кансервавы камбінат, Мінойтаўскі завод) справы дрэнныя. Ёсць англійскія версіі, якія цяпер невядома каму патрэбныя, на некаторых сайтах ёсць нават кітайскія кнопкі.

Такім чынам большасць лідскіх прадпрыемстваў прыгнулася і чакае, што новыя веянні прашумяць у чарговы раз над галавой і забудуцца.

Не хочацца абагульняць, але падаецца, што і ў іншых месцах не лепш. Да прыкладу гарадзенскі “Азот” у гэтым кірунку не варухнуўся, не варухнулася і Тытунёвая фабрыка…

Добра было б, каб Савет міні-страў, калі ўжо сфармаваў нейкія патрабаванні, дык і пракантраляваў іх выкананне.

Я. Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас