Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Шаноўныя беларусы ў краі і на планеце!

Шаноўныя беларусы ў краі і на планеце!

5 студзеня 2023, 13:33 Выданні 89
Шаноўныя беларусы ў краі і на планеце!

Шаноўныя сябры нашай газеты, хто чытае і хто піша, хто зрэдку праглядвае, а хто толькі чуў, што ёсць такая!

Вось і дайшлі мы да 52-га нумара.

Распачатая “Выдавецкім домам ТБМ”, падхопленая Прыватным унітарным прадпрыемствам “Пружмень” газета “Наша слова. pdf” на працягу 2022 года працягвала традыцыі “Нашага слова”. Мы страцілі значную частку аўдыторыі, мы страцілі многіх журналістаў, але і даведаліся, што не згасла беларуская вера ў беларускую Беларусь, у беларускую мову, у беларускую будучыню.

Газета, распачатая на 16 старонках, завяршае год на 24.

У трэці раз пададзена заяўка на рэгістрацыю папяровай газеты “Наша слова”, і з улікам кантэнту, які паступае ў “Наша слова. pdf”, мы маем пэўнасць, што ў выпадку рэгістрцыі нам будзе што друкаваць і на паперы.

Мы захавалі ўсе спадарожныя выданні: “Лідскі летапісец”, “Ад лідскіх муроў”, “Нясвіжскія каеты” і ўсе літаратурныя альманахі. Канешне, сям-там не датрымалі графіка, але нічога не прапала, усё выходзіць.

Таму магу сказаць, што на маю думку выданне газеты “Наша слова. pdf” у 2022 годзе было цалкам апраўдана.

Рэдактар

Станіслаў Суднік.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас