Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў каляндар “Знакамітыя людзі Слонімшчыны”

Выйшаў каляндар “Знакамітыя людзі Слонімшчыны”

28 снежня 2022, 21:56 Культура 138
Выйшаў каляндар “Знакамітыя людзі Слонімшчыны”

Краязнавец і пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын падрыхтаваў і выпусціў цудоўны каляндар на 2023 год “Знакамітыя людзі Слонімшчыны”. На каляндары адлюстраваны 22 знакамітыя слонімцы. Гэта – Леў Сапега – былы канцлер Вялікага Княства Літоўскага, слонімскі стараста; Міхал Казімір Агінскі – заснавальнік у  XVIII стагоддзі славутага тэатра ў Слоніме; Міхал Валовіч – адзін з кіраўнікоў паў-стання 1830 года; Кандрат Лейка – пісьменнік, драматург; Гальяш Леўчык – паэт, перакладчык, мастак, калекцыянер; Язэп Стаброўскі – заснавальнік Слонімскага краязнаўчага музея; Яўген Хлябцэвіч – літаратуразнавец, бібліятэкар, перакладчык; Максім Бурсевіч – грамадска-палітычны дзеяч у былой Заходняй Беларусі, Андрэй Пракапчук – доктар медыцынскіх навук;  Антон Валынчык – кампазітар, педагог, дырыжор; Сяргей Дарожны – паэт, перакладчык; Антон Карніцкі – мастак; Анатоль Іверс – паэт, публіцыст, журналіст;  Васіль Супрун – паэт, археолаг, краязнавец; Уладзімір Сакалоўскі – літаратуразнавец, перакладчык; Мікола Арочка – паэт, літаратуразнавец, перакладчык, доктар філалагічных навук; Алег Лойка – доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН; Мікалай Варвашэвіч – тэатральны рэжысёр, заснавальнік Слонімскага драматычнага тэатра; Янка Саламевіч – энцыклапедыст, фалькларыст, літаратуразнавец, перакладчык; Іван Шэга – доктар, грамадскі актывіст, публіцыст; Леанід Богдан – скульптар, краязнавец; Уладзімір Раманоўскі – спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках), заслужаны майстар спорту СССР.

Аксана Шпак,

г. Слонім.  

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Старабеларускі перыяд беларускай мовы
Мова

Старабеларускі перыяд беларускай мовы

4 верасня 2020, 08:3917
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0716
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4716
Далучайцеся да нас