Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ГАРАДЗЕНСКІ КАЛЯНДАР

ГАРАДЗЕНСКІ КАЛЯНДАР

28 снежня 2022, 21:50 Культура 74
ГАРАДЗЕНСКІ КАЛЯНДАР

У выдавецтве “ЮрСаПрынт” выйшаў “Беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар на 2023 год (на матэрыяле Гродзеншчыны)” Гэты каляндар – чатырнаццаты выпуск  Гарадзенскага абласнога краязнаўчага календара. У календары пададзена каля паўтысячы важных і цікавых датаў з гісторыі Гарадзеншчыны, што яшчэ раз пацвярджае яе багацце і напоўненасць падзеямі і асобамі праз гады і стагоддзі.

Календары на 2010-2022 гады мелі значны поспех і выклікалі вялікую зацікаўленасць на Гарадзеншчыне, у Менску і ў іншых мясцінах, куды траплялі, што і з’явілася асноўным стымулам для выдання календара на 2023 год.

Каляндар на 2023 год складзены Аляксеем Міхайлавічам Пяткевічам яшчэ пры жыцці. Канчатковую рэдакцыю рукапісу календара ў канцы 2022 года зрабіла дачка А. Пяткевіча – Марына Аляксееўна Загідуліна.

Рэдактар, як і раней, – Станіслаў Суднік.

Магчыма, на тым серыя гарадзенскіх календароў будзе спынена, але пласт матэрыялу, які напрацаваны за 14 гадоў, велізарны і будзе доўга даступны наступным пакаленням.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5434
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас